Маёмасць абвінавачанага, у тым ліку і зарэгістраваную на іншых асобаў, прызначана адабраць дзеля выканання прысуду. Паводле рашэння суду, Бяляцкі мусіць сплаціць 721 мільёнаў стратаў і 36 мільёнаў дзяржаўнай пошліны.
У залі суда прысутнічалі паслы Літвы, Чэхіі, кіраўнікі дыпламатычных місій ЗША, Францыі, Германіі, Венгрыі, а таксама экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, літаратар Эдуард Акулін, мноства журналістаў. Пасля вынясення выраку Бяляцкі паспеў крыкнуць "Вясну" не спыніць!". У фае суду людзі разгарнулі транспарат "Вясну не спыніць!" у абарону Бяляцкага.
Прамаўляючы апошняе слова на судзе 23 лістапада, Бяляцкі заявіў: “Я знаходжуся ў дастаткова складанай сітуацыі, бо выдатна разумею, што гэтая справа ад пачатку да канца мае палітычны падтэкст, і выступленне адваката і маё апошняе слова, нажаль, нагадваюць голас чалавека, які крычыць у пустыні і якому вельмі цяжка дакрычацца. І я сябе адчуваю зараз тым, які крычыць у пустыні, спрабуючы дакрычацца да сонца.”
***
Алесь Бяляцкі быў затрыманы каля плошчы Перамогі ў Мінску і дастаўлены ў офіс Праваабарончага цэнтру «Вясна» для правядзення вобшуку. У яго кватэры ў Мінску і на лецішчы пад Мінскам таксама былі праведзеныя ператрусы. Як праваабаронца паспеў паведаміць сваім калегам па тэлефоне, ён абвінавачваецца ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў".
Паводле Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю, Алесь Бяляцкі мусіць сплаціць каля 150 мільёнаў рублёў, або 29 тысяч даляраў паводле курсу Нацбанку, з грошай, якія паступалі на ягоны рахунак у літоўскім банку. Калегі Бяляцкага кажуць, што гэтыя сродкі ішлі на дапамогу пацярпелым ад беларускага рэжыму — з 2003 году "Вясну" пазбавілі рэгістрацыі, і праваабаронцы мусілі шукаць розныя шляхі, каб працягваць сваю дзейнасць.
Артыкул 243,2 беларускага Крымінальнага кодэкса "Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Артыкулы па тэме
У Беларусі працягваецца суд над Алесем Бяляцкім
Пачынаецца суд над Бяляцкім. Замежных праваабаронцаў у Беларусь не пусцілі