12 чэрвеня, у дзень адкрыцця першых Еўрапейскіх Алімпійскіх Гульняў, беларускія праваабаронцы зладзілі фота-акцыю для таго, каб падтрымаць палітзняволеных Азербайджана і нагадаць пра складанае становішча, у якім знаходзіцца грамадзянская супольнасць краіны. Прадстаўнікі Беларускага ДПЧ імя Б. Звозскава, ПЦ “Вясна”, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” сфатаграфаваліся з партрэтамі ахвяраў палітычных рэпрэсій – адваката па правах чалавека Інтыгама Аліева, праваабаронцаў Эміна Гусейнава, Расула Джафарава, Лэйлы Юнус, незалежнага назіральніка за выбарамі Анара Мамедлі, журналісткі Хадыджы Ісмайлавай. Такім чынам, удзельнікі акцыі выказваюць падтрымку і салідарнасць з тымі, хто церпіць палітычна матываваны пераслед у Азербайджане.

Кампанія “Cпорт за правы” (“S4R”) была распачатая для таго, каб падняць пытанне аб жорсткім ціску на грамадзянскую супольнасць у Азербайджане.


***

Апошнія гады былі адзначаны узмоцненым ціскам на ажыццяўленне асноўных правоў чалавека ў Азербайджане, што шакавала нават вопытных назіральнікаў. Без аніякай павагі да гарантый абароны, што адпавядаюць унутранаму або міжнароднаму праву, улады Азербайджана пераследавалі журналістаў, лідараў палітычнай апазіцыі, нізавых актывістаў, праваабаронцаў, у тым ліку адвакатаў. Цэнтральнае месца ў стратэгіі ўрада па падаўленні крытыкі займаюць палітычна матываваныя крымінальныя пераследы і затрыманні. З 2009 года ў нацыянальнае заканадаўства ўносіліся папраўкі дзеля таго, каб абмежаваць права на свабоду выказвання меркаванняў, асацыяцыі і мірных сходаў. У выніку грамадзянская супольнасць у краіне была зруйнаваная. Вядучыя дзеячы грамадзянскай супольнасці пакінулі краіну і вымушаныя хавацца, як напрыклад, Эмін Гусейнаў  або былі затрыманыя, як, сярод многіх іншых, адвакат па правах чалавека Інтыгам Аліеў, праваабаронцы Расул Джафараў, Лэйла Юнус і яе муж Арыф Юнус, незалежны назіральнік за выбарамі Анар Мамедлі, журналіст Хадыджа Ісмайлава, лідэр апазіцыі Ільгар Мамедаў, а таксама актывісты NDA. З 12 чэрвеня Азербайджан праводзіць першыя ў сваім родзе Еўрапейскія Алімпійскія Гульні. Гэта падзея пралье святло на рэпрэсіі і факты пазбаўлення волі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

Артыкулы па тэме

Акцыя салідарнасці “Спорт за правы”

Мерапрыемствы ў межах праваабарончай працы па сітуацыі ў Азербайджане

Падпішыце петыцыю: Свабоду палітвязням у Беларусі!