Агляд складаецца з дзвюх частак, у першай пералічаныя асноўныя фактары, якія ўплываць на сітуацыю з правамі чалавека, а другая адлюстроўвае сітуацыю са свабодай слова, свабодай сходаў, свабодай асацыяцый і адпраўленнем правасуддзя ў краіне.
Так, паводле праваабаронцаў названы перыяд быў адзначаны прыняццем адыёзных нарматыўных актаў, якія пагоршылі заканадаўчае рэгуляванне ў некаторых сферах, якія закранаюць правы чалавека. Таксама праваабаронцы адзначылі, што прайшоў шэраг сустрэч у рамках міжурадавых кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі і спрашчэнні візавага рэжыму.
У аглядзе адзначаецца, што сітуацыя ў сферы СМІ ў Беларусі ў канцы 2014 года рэзка пагоршылася, прычым на сістэмным узроўні. Папраўкі, у спешным парадку унесеныя ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі», ўзмацнілі кантроль уладаў за інтэрнэтам і распаўсюджваннем прадукцыі традыцыйных СМІ. Сярод іншых сур’ёзных парушэнняў свабоды выказвання меркавання ў Беларусі ў кастрычніку-снежні 2014 года вылучаюцца:судовы пераслед журналістаў;ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць журналіста па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе; працяглае блакаванне некалькіх незалежных інтэрнэт-СМІ.
Таксама праваабаронцы адзначылі, што па-ранейшаму захоўваецца тэндэнцыя штучнага абмежавання ўладамі законнага права грамадзян на свабоду сходаў. Мясцовыя органы ўлады ў справаздачным перыядзе ў большасці выпадкаў не давалі дазволаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў, арганізатарамі якіх выступалі грамадскія актывісты і актывісты палітычных партый, а таксама праваабаронцы.
У перыяд маніторынгу з сур’ёзным ціскам сутыкнулася Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі». 29 кастрычніка ў дачыненні да Старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алены Танкачовай, грамадзянкі Расійскай Федэрацыі, якая пражывае ў Беларусі на працягу апошніх трыццаці гадоў, было прынята рашэнне аб ануляванні дазволу на пастаяннае пражыванне ў Беларусі.
Паводле праваабаронцаў, у справаздачным перыядзе суды працягвалі выносіць палітычна матываваныя рашэнні. Гэта датычыцца, у першую чаргу, спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, разгледжаных у дачыненьні да грамадзкіх актывістаў.
Поўная версія агляду далучаная.
***
Аналітычны агляд з’яўляецца вынікам супрацоўніцтва паміж беларускімі праваабарончымі арганізацыямі: РПГА “Беларускім Хельсінкскім Камітэтам” (БХК), Беларускай асацыяцыяй журналістаў (ГА «БАЖ»), Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі, Цэнтрам прававой трансфармацыі, Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, Асветніцка-дабрачыннай установай «Камітэтам «Салідарнасць».
Documents:
- Аналітычны аглялд. Кастрычнік-снежань 2014 года.
Артыкулы па тэме