Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), быў заключаны ў турму па палітычна матываваных абвінавачваннях. 24 лістапада 2011 года ён быў асуджаны за нібыта ўхіленні ад выплаты падаткаў. Абвінавачванні супраць яго выцякалі з яго меркаванага выкарыстання асабістых рахункаў у Літве і Польшчы для атрымання фінансавання з боку міжнародных донараў на праваабарончую дзейнасць ў Беларусі. Як і шмат якія няўрадавыя арганізацыі ва ўсім свеце, Сетка Дамоў правоў чалавека неаднаразова прасіла вызваліць Алеся Бяляцкага.У заяве, аблікаванай у студзені 2013 года, Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях прызнала затрыманне Алеся Бяляцкага адвольным. Пасля апублікавання рашэння, Фонд Дамоў правоў чалавека зноў папрасіў вызвалення Алеся Бяляцкага ў Радзе па правах чалавека ААН:
Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці ў заяве, апублікаванай 2 Жніўня 2013 заявіў, што «затрыманне Алеся Бяляцкага, відавочна, з’яўляецца следствам яго працяглай законнай працы ў адпаведнасці з міжнародным правам правоў чалавека "[пасля таго, як “Вясне” было адмоўлена ў рэгістрацыі]».
“Збор сродкаў, што атрымліваў Алесь Бяляцкі для таго, каб дазволіць “Вясне” існаваць, і яго дзейнасць ажыццяўляліся ў адпаведнасці з міжнародным правам правоў чалавека", – заявіў Міклаш Харасці.
У заяве Міклаша Харасці, гаворыцца таксама, што знаходжаньне Бяляцкага пад вартай стала «сымбалем рэпрэсіяў супраць беларускіх праваабаронцаў».
Мы таксама рады, што Спецыяльны дакладчык падзяляе асцярогі СДПЧ аб стане здароўя Алеся Бяляцкага.
Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі ініцыяваны шэрагам арганізацый грамадзянскай супольнасці і сетак, у тым ліку беларускім Домам правоў чалавека. «Мы будзем адзначаць гэты дзень кожны год, пакуль сітуацыя вакол грамадзянскай супольнасці ў Беларусі не зменіцца: пакуль улады не перастануць караць людзей за праваабарону, пакуль не будзе гарантый асноўных правоў чалавека: свабоды слова, сходаў і асацыяцый ».
Сетка ДПЧ заклікае вызваліць Алеся Бяляцкага
Сетка Дамоў правоў чалавека (СДПЧ) неаднаразова заклікала да неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага. Для нас яго арышт быў адвольным з першага дня 4 жніўня 2011 г.
Фундацыя Дамоў правоў чалавека супраць пераследу Бяляцкага
Праваабаронцы патрабуюць вызвалення палітвязняў у Беларусі (абноўлена)
У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім
Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека паведаміла ААН пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
4 жніўня – Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі
Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага
Знакавае рашэнне ААН: Затрыманне Алеся Бяляцкага адвольнае, патрабуецца вызваленне і кампенсацыя
Алеся Бяляцкага падтрымала больш за 100 тысяч чалавек па ўсім свеце