Удзельнікі праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” акрэдытаваныя ў якасці міжнародных назіральнікаў і будуць назіраць за хадой правядзення выбараў у чатырох нарвежскіх гарадах: Осле, Тромсе, Тронгейме і Бергене.
Акром самога назірання за выбарамі, спецыяльна запрошаныя эксперты правядуць брыфінг аб асаблівасцях выбарчага заканадаўства Нарвегіі. Таксама арганізатарамі прадугледжаная невялічкая культурная праграма для азнаямлення з жыццём нарвежскага грамадства.
Місія праходзіць у рамах міжнароднага назіральнага праекту, які ладзяць чатыры арганізацыі-партнёркі: Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (SILC), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні.
Раней удзельнікі праекту ўжо назіралі за выбарамі ў Нарвегіі (верасень 2007), Грузіі (травень 2008 г.) і Літве (верасень 2008 і травень 2009 г.).
Па дадатковую інфармацыю аб праекце звяртайцеся на адрас monitoringproject@ehu.lt