У прэс-канферэнцыі прымалі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычных місій Беларусі, Чэхіі, Францыі, Фінляндыі, Канады, а таксама Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі.  Галоўнымі спікерамі выступілі АлесьБяляцкі (праваабарончы цэнтр “Вясна”), Анастасія Матчанка (Belarus Watch) і Таццяна Чуліцкая (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт).

 

 

На брыфінгу агучылі вынікі назірання за працэсам галасавання, працай выбарчых камісій і непасрэдна падлікам галасоў. Гэтак жа не засталіся без увагі выпадкі арыштаў і зняволенні пад варту грамадзянскіх актывістаў, у тым ліку і сябра Belarus Watch Яўгена Гладкага. 

“У апошні дзень пачалася павальная істэрыя з боку ўлады, а наша кампанія па назіранні (“Праваабаронцы за свабодныя выбары”) перайшла ў кампанію па абароне рэпрэсаваных”,  – каментуе Алесь Бяляцкі.