Пратакол па выніках кансультацый Трохбаковай кантактнай групы па сумесных кроках, скіраваных на імплементацыю Мірнага плану Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і ініцыятываў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна

Па выніках разгляду і абмеркавання прапановаў, унесеных удзельнікамі кансультацый у Менску 1 верасня 2014, Трохбаковая кантактная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расійскай Фэдэрацыі і Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе дасягнула згода адносна неабходнасці ажыццявіць наступныя крокі:

  1. Забяспечыць неадкладнае двухбаковае спыненне ўжывання зброі.
  2. Забяспечыць маніторынг і верыфікацыю з боку АБСЕ рэжыму неўжывання зброі.
  3. Ажыццявіць дэцэнтралізацыю ўлады, у тым ліку шляхам прыняцця Закону Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей» (Закон аб асаблівым статусе).
  4. Забяспечыць пастаянны маніторынг на расейска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы і верыфікацыю з боку АБСЕ са стварэннем зоны бяспекі ў памежных раёнах Украіны і Расійскай Фэдэрацыі.
  5. Неадкладна вызваліць усіх закладнікаў і незаконна ўтрыманых асобаў.
  6. Прыняць закон аб недапушчэнні пераследу і пакарання асобаў у сувязі з падзеямі, якія адбыліся ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.
  7. Працягнуць інклюзіўны агульнанацыянальны дыялог.
  8. Прыняць меры для паляпшэння гуманітарнай сітуацыі на Данбасе.
  9. Забяспечыць правядзенне датэрміновых мясцовых выбараў у адпаведнасці з Законам Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей» (Закон аб асаблівым статусе).
  10. Вывесці незаконныя ўзброеныя фармаванні, ваенную тэхніку, а таксама баевікоў і наймітаў з тэрыторыі Ўкраіны.
  11. Прыняць праграму эканамічнага адраджэння Данбаса і аднаўлення жыццядзейнасці рэгіёну.
  12. Даць гарантыі асабістай бяспекі для ўдзельнікаў кансультацый

Удзельнікі Трохбаковай кантактнай групы:

 Пасол Хайдзі Тальявіні

Другі Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма

Пасол Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў

Аляксандр Захарчанка

Ігар Платніцкі

Артыкулы па тэме

Камітэт па правах чалавека прыняў пяць новых рашэнняў па Беларусі

«Задержание Интигама Алиева – это попытка расправы над правозащитным движением в Азербайджане»

64 НДА з розных краінаў заклікалі прэзідэнта Аліева да безумоўнага вызвалення праваабаронцаў