Савет прыняў Рэзалюцыю больш пераважваючай большасцю ў параўнанні з галасаваннем за падобную рэзалюцыю ў 2016 годзе. 18 краін прагаласавалі за, 8 супраць, 21 устрымалася. У мінулым годзе галасы падзяліліся наступным чынам: 15 за, 9 супраць, 23 устрымаліся.
Разважаючы пра важнасць мандата Спецдакладчыка для беларускай грамадзянскай супольнасці, Таццяна Рэвяка падкрэсліла, што ён з’яўляецца адзіным міжнародным інструментам кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў краіне: “Мы пазбаўлены магчымасці карыстацца рэгіянальнай сістэмай абароны, паколькі Беларусь не ўваходзіць у Савет Еўропы. Мандат ствараўся як часовы і мусіць быць скасаваны, калі ў краіне відавочна палепшыцца сітуацыя з правамі чалавека. Але гэтага не адбываецца. Адсутнічаюць сістэмныя змены, сітуацыя вельмі нестабільная, а падзеі вясны бягучага года з масавымі рэпрэсіямі паказалі, наколькі рэзка яна можа пагоршыцца ў любы момант”.
“Пасля разгонаў у Беларусі ў пачатку года, накіраваных супраць мірных дэманстрантаў, назіральнікаў, а таксама тых, хто асвятляў пратэсты, мы хацелі пераканацца у тым, што Савет і ААН у цэлым атрымалі поўную інфармацыю пра апошнія падзеі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, і могуць прыняць як мага больш інфармаванае рашэнне ў адказ на гэтыя падзеі. У прыватнасці, мы хацелі супрацьстаяць узроўню заблытанасці, які існаваў напярэдадні галасавання па мінулагодняй рэзалюцыі па Беларусі”, – пракаментаваў Фларыян Ірмінгер, Кіраўнік па адвакацыі Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека.
ФДПЧ і яго партнёры рашуча выступілі за падаўжэнне мандата напярэдадні і падчас сесіі. Разам з Беларускім Домам правоў чалавека і партнёрскімі НДА мы правялі сустрэчы з 10 дзяржавамі-членамі ЕС у Брусэлі і з больш за дзесяццю дзяржавамі-членамі СПЧ ў Жэневе, каб праінфармаваць іх пра апошнія падзеі. Усім членам Савета былі разасланыя пісьмовыя брыфінгі, а таксама сумесныя лісты ад НДА у партнёрстве з вядучымі міжнароднымі арганізацыямі па правах чалавека. ФДПЧ і партнёры таксама накіроўвалі сумесны ліст ад НДА да дзяржаў-членаў ЕС у красавіку.
У траўні 2017 года, Дом правоў чалавека у Тбілісі, Беларускі дом правоў чалавека і ФДПЧ пісьмова звярнуліся ў Міністэрства замежных справаў Грузіі, заклікаючы падтрымаць падаўжэнне мандата ААН па Беларусі на сесіі Савета.
«Беларусі цяпер больш чым калі-небудзь неабходна перагледзець сваю палітыку адмовы ад узаемадзеяння з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, пачаць узаемадзеянне са Спецыяльным дакладчыкам, а таксама стварыць аснову для сапраўдных рэформаў свайго ўнутранага становішча ў галіне правоў чалавека”, – падсумаваў Фларыян Ірмінгер.
Артыкулы па тэме: