Трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту». Верасень 2019 года

У вас ёсць ідэя, як абараніць альбо прасунуць правы чалавека ці дэмакратычныя каштоўнасці, але вы не зусім разумееце, як яе рэалізаваць? Калі перад вамі паўстала такое пытанне, наша прапанова для вас – прыміце ўдзел у трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту».

У вас ёсць ідэя, як абараніць альбо прасунуць правы чалавека ці дэмакратычныя каштоўнасці, але вы не зусім разумееце, як яе рэалізаваць? У вас ёсць ідэя, але няма партнёраў, і вы не ведаеце, дзе іх шукаць? У вас ёсць ідэя, вы ведаеце, як яе рэалізаваць, ёсць партнёры, але не ведаеце, дзе і якім чынам знайсці падтрымку? У вас няма альбо зусім малы досвед працы з праектамі, вонкавым фінансаваннем і справаздачнасцю? Калі перад вамі паўсталі такія пытанні, наша прапанова для вас – прыміце ўдзел у трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту».

Хто можа падаць заяўку на ўдзел у трэнінгу?

У першую чаргу трэнінгі разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі ў межах конкурсу на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, абвешчанага БДПЧ 5 жніўня 2019 года, але заяўкі будуць прымацца і ад іншых ініцыятыў і арганізацый, у якіх недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга.

Што дасць трэнінг?

У рамках трэнінга ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі, атрымаць тлумачэнне важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі; набыць навыкі складання праектнай заяўкі і бюджэта, асноўных прынцыпаў справаздачнасці, атрымаць каштоўныя каментары і парады экспертаў, як ператварыць ўласную ідэю ў жыццяздольны праект і як шукаць партнёраў.

Таксама ўдзельнікі азнаёмяцца з правіламі абвешчанага конкурсу праектаў, абмяркуюць іх і атрымаюць адказы на пытанні.

Як трапіць на трэнінг?

Адбор удзельнікаў будзе праходзіць на конкурснай аснове. Ахвочым удзельнічаць у трэнінгу трэба запоўніць анлайн-анкету не пазней за 03 верасня 2019 года да 12:00.

Трэнінгі пройдуць у Вільнюсе, Літва, у Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава, вул. Латака, 3.

Графік трэнінгаў:

Першы трэнінг будзе праходзиць з 20 па 22 верасня 2019 году, пачатак трэнінга з 11:00 20 верасня.

Другі трэнінг будзе праходзіць з 23 па 25 верасня 2019 году, пачатак трэнінга з 11:00 23 верасня.

Калі ў вас узнікнуць пытанні, звяртайцеся да нас па адрасе assistantminsk@gmail.com

Latest

September 17, 2019

Паролі, антывірусы, шыфраванне дыскаў: трэнінг Школы лічбавай бяспекі DSS375

У Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў верасні 2019 года адбыўся трэнінг лічбавай бяспекі для праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў і незалежных журналістаў.

September 16, 2019

Much-needed reforms to Council of Europe reprisal mechanism

The Secretary General of the Council of Europe, Thorbjørn Jagland, has announced much-needed reforms to the human rights body’s “reprisal mechanism” – launched in May 2017 to ensure “human rights defenders… never face retribution for their principled stance.”

September 9, 2019

HRHF priorities at Human Rights Council 42

Gain insight into HRHF’s priorities alongside partners for the 42nd session of the United Nations Human Rights Council #HRC42. The Council session will run from 9-27 September 2019.