Спецдакладчык ААН сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі

Cпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці (на фота) не мае магчымасці наведаць Беларусь і праводзіць кансультацыі з беларускімі праваабаронцамі і прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці ў Вільні. 13 ліпеня ў Вільні завяршылася чарговая такая сустрэча.

Спецдакладчыку ААН па Беларусі Міклашу Харасці нядаўна працягнулі мандат спецдакладчыка яшчэ на год. Аднак ён усё яшчэ не мае магчымасці прыехаць у Беларусь, бо ўлады краіны зноў адмовілі яму ў праве на ўезд. На сустрэчы з беларускімі праваабаронцамі спадар Харасці паведаміў, што чарговым разам звярнуўся да беларускіх уладаў па візу. Міклаш Харасці заявіў, што хацеў бы даследаваць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі непасрэдна на месцы, а дыялог наўпрост з беларускімі ўладамі Міклаш Харашці лічыць вельмі важным інструментам паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Аднак на дадзены момант, не маючы магчымасці наведаць Беларусь, спецдакладчык  ажыццяўляе сваю працу, арганізоўваючы кансультацыі з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці і праваабаронцамі Беларусі на тэрыторыі суседніх з ёй краін.У сустрэчы са спецдакладчыкам

ААН па правах чалавека Міклашам Харасці прынялі ўдзел прадстаўнікі  праваабарончага цэнтру «Вясна», Беларускага Хельсінскага камітэту, Беларускага Дома правоў чалавека, Цэнтра прававых трансфармацый, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый. Праваабаронцы правялі кансультацыі са спецдакладчыкам ААН па шырокім коле пытанняў, датычных сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Сябра Рады ПЦ “Вясна”, прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека Таццяна Рэвяка (на фота) распавяла, што на сустрэчы закраналіся найбольш важныя і адчувальныя для Беларусі тэмы ў галіне правоў чалавека:  «На гэтай сустрэчы ідзе гаворка пра сённяшні стан сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Вялікая ўвага аддаецца заканадаўству, якое, на жаль, прыводзіць да тых ці іншых негатыўных наступстваў у галіне правоў чалавека. Размова вядзецца па розных аспектах. Гэта і палітвязні, і свабода выказванняў і меркаванняў, свабода асацыяцыяў ды розныя іншыя тэмы, якія хвалююць дэмакратычную і праваабарончую супольнасці Беларусі».

***
Рашэнне пра аднаўленне мандата спецдакладчыка ААН па Беларусі было прынятае 28 2012 года верасня ў Жэневе падчас 21-й сесіі Савета па правах чалавека ААН. На гэтую пасаду быў прызначаны венгерскі дыпламат Міклаш Харашці, які з 1 лістапада 2012 года афіцыйна прыступіў да працы. Рашэнне яшчэ на год працягнуць мандат спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі было прынятае пасля галасавання, праведзенага 13 чэрвеня ў рамках сесіі Рады ААН па правах чалавека, што праходзіць у Жэневе.

Артыкулы па тэме

Вызваленне палітвязняў – абавязковая ўмова для ўзнаўлення ўзаемаадносін ЕЗ з Беларуссю

Андрэй Гайдукоў – новы беларускі палітвязень

Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў – актуальна для Беларусі

Tags:
Belarus-BY

Latest

May 10, 2019

International Civil Society Week in Belgrade

International Civil Society Week 2019 (ICSW) was held in Belgrade from 8-12 April 2019. Events were co-organised by Civic Initiatives (member of Human Rights House Belgrade), CIVICUS: Civic Alliance for Citizen Participation, and Balkan Civil Society Development Network.

May 10, 2019

“If you can smile in the most difficult situations, you are not yet defeated”

A key contributor to creating a human rights community in Belarus, Tatsiana Reviaka was one of the country’s first human rights defenders when she began her work in the newly-independent Belarus. Reviaka was the president of Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House between 2010 and 2018.

May 10, 2019

Marking 10 Years of the Anti-Discrimination Act in Croatia

Marking the anniversary of the adoption of the main legal instrument to fight discrimination in Croatia, Human Rights House Zagreb held an international conference in cooperation with the Office of the Ombudswoman.