Навіны беларускага Дома правоў чалавека
Беларускі актывіст Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку
Актывіст Сяргей Каваленка, асуджаны на два гады і месяц зняволення, 8 траўня аднавіў галадоўку. Палітвязень пратэстуе супраць незаконнага, як ён лічыць, прысуду. 16 V 2012 »
Родныя расстралянага прапанавалі Лукашэнку змяніць заканадаўства
Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, расстралянага ў сакавіку 2012 г., звярнуліся да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і чыноўнікаў з пытаннямі наконт пунктаў у беларускім заканадаўстве, паводле якіх целы асуджаных на смерць не выдаюцца сваякам. 11 V 2012 »
Ператрус у рэдакцыі – падарунак на дзень свабоды прэсы
Увечары 2 мая, напярэдадні Сусветнага дня свабоды прэсы, які адзначаецца 3 мая, у офісе радыёстанцыі «Рацыя» прайшоў вобшук. У журналістаў канфіскавалі аргтэхніку. 04 V 2012 »
Палітвязень Каваленка не можа дасылаць лісты на волю
Актывіст Сяргей Каваленка (на фота) паводле рашэння Віцебскага абласнога суда цяпер утрымліваецца ў псіхіятрычным шпіталі ў Навінках, куды ён накіраваны на прымусовую псіхіятрычную экспертызу, што мусіць цягнуцца 24 дні. Жонка актывіста распавяла пра ягоны цяперашні стан і пра тое, што адбывалася з ім папярэдне ў калоніі «Віцьба-3». 28 IV 2012 »
Пацярпелая ад тэракту: «Мяне выкралі невядомыя»
Алена Лебядзінская (на фота) паведаміла, што па дарозе дадому пасля адкрыцця помніка ахвярам тэракту 11 красавіка яе схапілі двое невядомых, ударылі, пасадзілі ў мікрааўтобус і павезлі ў міліцыю. 18 IV 2012 »
You need to upgrade your Flash Player to view interactive map
