Беларускі назіральнік: “Нас лучыла павага да закону”

17 траўня Літва выбірала новага прэзідэнта. За хадой выбараў сёлета назіралі і маладыя беларусы – прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і студэнты Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.

Удзел беларусаў у працы міжнароднай місіі стаўся магчымы, дзякуючы праекту "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка", які супольна рэалізуецца Аб’яднаным цэнтрам беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскім міжнародным ліберальным цэнтрам (SILC), Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) і Беларускім Домам правоў чалавека ў Вільні (БДПЧВ).

Праект складаецца з аднатыднёвай інтэнсіўнай навучальнай праграмы ў Вільні 11-18 траўня, распрацаванай вядомымі нарвежскімі палітолагамі пад кіраўніцтвам прафесара Фрэнка Арэборта з Універсітэта Бергена. Тэарытычныя веды, атрыманыя ў  час лекцыяў, замацоўвалі на практыцы непасрэдна ў час прэзідэнцкіх выбараў у Літве 17 траўня. Апроч беларусаў ўдзел у праекце ўзялі літоўскія студэнты і шведскія грамадскія актывісты.

Каардынатарка праекту і студэнтка ЕГУ Наста Матчанка патлумачыла, у чым унікальнасць праекту:

– Праект складаецца з тэарытычнай і практычнай частак. Спачатку ўдзельнікі праслухоўваюць курс лекцыяў, якія ім чытаюць нарвежскія і беларускія палітолагі, праўнікі і праваабаронцы. Атрыманыя веды замацоўваюцца на практыцы – у час непасрэднага назірання за хадой выбарчай кампаніі. Адначасова ўдзельнікі праекту праходзяць акадэмічны курс, атрымліваюць адпаведныя сертыфікаты і акадэмічныя крэдыты.

Дарэчы, гэта не першыя выбары, за якімі мы назіраем. Пачынаючы з 2007 году, калі праект толькі пачынаўся, мы ўдзельнічалі ў міжнародных місіях на выбарах у Нарвегіі, Грузіі і Літве – ад муніцыпальных да парламенцкіх і прэзідэнцкіх. І кожны актыўны малады чалавек, які цікавіцца дэмакратыяй у свеце, можа да нас далучыцца.

Сябра JuBIC Яўген Гладкі дзеліцца ўражаннямі ад праграмы і назірання за выбарамі:

– Безумоўна, здараліся казусныя сітуацыі. Да прыкладу, мы зафіксавалі, як яшчэ дзейсны прэзідэнт краіны Валдас Адамкус галасаваў, не маючы пры сабе дакументаў. Аднак асноўная маса парушэнняў мела, хутчэй, тэхнічны характар і была справакаваная рознымі падыходамі да практычнай рэалізацыі міжнародных стандартаў выбарчай працэдуры. Да прыкладу, у нацыянальным заканадаўстве не расшыфраваны прынцып адкрытасці: “Ніхто не павінен ведаць, як хто галасуе”. А паводле мінжародных нормаў, тая ж адсутнасць фіранак у кабіне для галасавання – відавочнае парушэнне.

Нашыя групы назіральнікаў абавязкова ўтрымліваюць беларускіх і літоўскіх удзельнікаў, а нейкаторыя – яшчэ і ўдзельнікаў са Швецыі. Аднак нейкі выпадак, калі б мы не паразумеліся міжсобку, нават цяжка прыгадаць. Дый як тут не паразумецца, калі мы атрымлівалі аднолькавыя веды  і навыкі, дый урэшце – мы ж усе еўрапейцы! Наадварот, тое, што група была інтэрнацыянальная, нават дапамагала! Да прыкладу, цяжка зразумець адэкватна ўсе асаблівасці і адценні літоўскага менталітэту, калі ты тут не жывеш стала. І тут дапамога мясцовага ўдзельніка папросту неацэнная!

Зрэшты, у час апошняй выбарчай кампаніі далася ў знакі менавіта беларуская спецыфіка. У той час, калі незаангажаваныя людзі пераважна зважаюць на агульную дэмакратычнасць працэдур, назіральнікі з Беларусі звярталі ўвагу найперш на ступень празрыстасці падліку галасоў. Хаця, вядома ж, гэта толькі адзін са складнікаў усяго выбарчага працэсу.

І ўсё-ткі найважнейшым было агульнае разуменне таго, што ёсць закон і яго трэба паважаць і трымацца. Гэтае разуменне нас усіх і задзіночыла.

Documents:

Latest

May 4, 2021

Grants Coordinator

Human Rights House Foundation (HRHF) seeks an experienced Grants Coordinator responsible for post-award grant management and compliance of HRHF’s national partners. Location: Ukraine, Belarus; Moldova, Azerbaijan, Georgia, Armenia. Deadline: 17 May 2021.

May 3, 2021

Suppression of Russian Media

Human Rights House Foundation supports a joint civil society statement calling for the Russian government to uphold its responsibility to protect and defend freedom of the press.

April 28, 2021

HRHF Annual Report 2020

2020 was a year of unprecedented challenges in the wake of COVID-19. In our annual report, discover how Human Rights House Foundation and the network of Human Rights Houses adapted to meet these new challenges and continue our work together to advance human rights at home and abroad.