Адным з важных стратэгічных напрамкаў БДПЧ з’яўляецца садзейнічанне ўзмацненню дзейнасці і нарошчванню патэнцыялу беларускіх праваабаронцаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі. Для развіцця дадзенага кірунку, а таксама нарошчвання крэатыву і пазітыву, БДПЧ шукае каардынатара па нарошчванні патэнцыялу, у чые кампетэнцыі будзе ўваходзіць наступнае:
- Распрацоўка канцэпцыі, праграмы, пошук экспертаў і арганізацыя трэнінгаў/семінараў па нарошчванню кампетэнцый;
- Сумесная праца з праектнымі мэнэджэрамі па нарошчванню кампетэнцый ў рамках вядзення праектнай працы;
- Распрацоўка праграмы і рэалізацыя прафесійных трэнінгаў для супрацоўнікаў;
- Распрацоўка крытэрыяў і методыкі правядзення аналітычных даследаванняў. Маніторынг такога даследавання і апрацоўка яго вынікаў;
- Перыядычнае правядзенне апытання і выяўленне патрэбаў у сферы нарошчвання прафесійных кампетэнцый сярод арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі;
- Фарміраванне новых ідэй і прапаноў для ўзмацнення развіцця і імплементацыі бягучых і новых стратэгічных рашэнняў арганізацыі;
- Дапамога і кансультацыя супрацоўнікам і арганізацыям-партнёрам у пытаннях прыросту і развіцця прафесійных кампетэнцый і аптымізацыі працоўных працэсаў;
- Удзел у распрацоўцы канцэпцый праектнага супрацоўніцтва і вызначэнне індыкатараў эфектыўнасці праектнай дзейнасці.
Неабходныя навыкі і кампетэнцыі:
- Вопыт працы не менш за 2 гады ў сферы працы з арганізацыйнай структурай і персаналам кампаніі, аптымізацыі працэсаў і стратэгіяванні, кіравання зменамі і ведамі ў арганізацыі;
- Вольнае валоданне рускай і беларускай мовай; валоданне ангельскай мовай на высокім узроўні з магчымасцю размаўляць і пісаць вельмі пажадана;
- Высока развітыя аналітычныя навыкі і навыкі арганізацыйнага планавання;
- Здольнасць да каманднай працы ў пастаяннай зменлівым дынамічным асяроддзі.
- Аператыўнасць рэакцыі і пошук рашэнняў;
- Эфектыўнае выкарыстанне прыкладанняў Microsoft Office, Word, PowerPoint і Excel;
- Адкрытасць і гатоўнасць да навучання і пастаяннага ўдасканалення;
- Уменне выкарыстаць розныя віды і метады камунікацыі і вырашаць нестандартныя задачы.
Дадатковыя ўмовы:
Месца: Мінск, Беларусь/Вільнюс, Літва
Занятасць: 50%
Не згубіце свой шанец стаць часткай крэатыўнай і дынамічнай каманды! Мы чакаем Вас!
Дашліце сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст на электронны адрас:
belarus@humanrightshouse.org да 13 траўня і, у выпадку паспяховага праходжання адборачнага тура, мы абавязкова звяжамся з Вамі!
Фота ілюстратыўнае. Аўтар: Сяргей Сыс