У лісце на імя адвакацкіх калегій шэрагу замежных краін партнёры Сеткі Дамоў правоў чалавека ў Беларусі звяртаюць увагу на асаблівую ролю, якую выконваюць у сённяшняй Беларусі адвакаты, і пра небяспеку, што павісла над іх незалежнасцю.

"Пачынаючы з 20 снежня 2010 гаду і да цяперашняга часу ў Беларусі да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнImage: Violence Minsk 19 December
Copyright: Vasiukovich, A. // facebook.com, arche.byасці было прыцягнута больш за 700 чалавек – удзельнікаў вулічных акцый, якія праходзілі ў сталіцы краіны адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў. Падзеі выклікалі велізарны рэзананс у грамадстве і цікавасць з боку журналістаў.

Адвакаты, адказваючы на пытанні журналістаў і сваякоў затрыманых, інфармавалі грамадскасць пра вострыя праблемы, абумоўленыя затрыманнямі: затрымкамі з забяспячэннем медыцынскай дапамогі, недахопамі ў арганізацыі работы месцаў зняволення і часавага ўтрымання, у тым ліку з праблемамі забяспячэння права затрыманых на сустрэчу з адвакатам".

Мін’юст папярэдзіў: "лішняга не балбатаць!"
На стыку 2010 і 2011 гг. Міністэрства юстыцыі накіравала ў Менскую гарадскую калегію адвакатаў прадпісанні, у якіх дала негатыўную ацэнку дзейнасці адвакатаў,  якія абараняюць затрыманых, у тым ліку былых кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, найперш за іх зносіны са СМІ.

Мін’юст паставіў перад калегіяй адвакатаў пытанне пра неабходнасць пачаць працэдуру прыцягнення дадзеных адвакатаў да дысцыплінарнай адказнасці.

Міністэрства вынесла таксама  афіцыйнае прадпісанне адвакатам з апавяшчэннем пра магчымасць прыпынення дзеяння адвакацкай ліцэнзіі.

Адвакаты праявілі прынцыповасць
Прэзідыум Менскай гарадской калегіі адвакатаў, разгледзеўшы прадпісанне Мін’юста і правёўшы праверку, адмовіўся пакараць адвакатаў, паказаўшы, што ў іх дзеяннях не выяўлена парушэнняў Закона пра адвакатуру і Кодэкса прафесійнай этыкі.

Мін’юст прыняў яшчэ адну заяву пра прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці адваката Менскай гарадской калегіі адвакатаў, ініцыюючы пачатак новай працэдуры.

"Апісаныя дзеянні Міністэрствы юстыцыі сведчаць пра тое, што дзяржаўнае рэгуляванне адвакацкай дзейнасці пашыраецца, прымае карны характар, вядзе да далейшага абмежавання гарантый адвакатаў і падаўлення самастойнасці органаў адвакацкага самакіравання," – сцвярджаюць аўтары ліста да замежных адвакацкіх структур.

На іх думку, "наступствамі такіх дзеянняў можа стаць знішчэнне прынцыпу незалежнасці адвакатуры, што, у сваю чаргу, пацягнула б за сабой масавае парушэнне індывідуальнага права на судовую абарону і справядлівы суд.

У гэтай сітуацыі пазіцыя Менскай гарадской калегіі адвакатаў, якая, нягледзячы на працяглы ціск, адстойвае прынцып незалежнасці інстытута адвакатуры і прафесійныя гарантыі адвакатаў, выклікаюць павагу і маюць патрэбу ў падтрымцы з боку калегаў з іншых краін і міжнародных арганізацый".

Неабходная падтрымка
У лісце падпісанты звяртаюцца да калегаў і міжнародных арганізацый з просьбай:   

   –  звярнуцца да Старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Рэспублікі Беларусь з просьбай падтрымаць і ў далейшым аказваць дапамогу ў дзейнасці органаў адвакацкага самакіравання, якія адстойваюць прынцып незалежнасці адвакатуры і гарантыі адваката на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці.

 – выказаць Прэзідыуму Менскай гарадской калегіі адвакатаў  падтрымку ў яго дзейнасці па адстойванні незалежнасці інстытута адвакатуры і гарантый асобных адвакатаў.

 – выказаць сваю занепакоенасць празмерным умяшаннем дзяржавы ў дзейнасць адвакатаў і заклікаць Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь спыніць неабгрунтаваны ціск на адвакатаў і на органы адвакацкага самакіравання.

З поўным тэкстам звароту на мове арыгіналу можна азнаёміцца ў секцыі "Дакументы", у правай частцы гэтай старонкі.

Чакаецца рэакцыя ААН
Між тым, прадстаўніцтва Фундацыі Дамоў правоў чалавека ў Жэневе заклікала спец. дакладчыка ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў Леандра Дэпуі адрэагаваць на факты ціску і запалохвання беларускіх адвакатаў у перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў.

"Заклікаем сп. спецыяльнага дакладчыка прыняць меры шляхам наўпростай камунікацыі з беларускімі ўладамі і публічнага выражэння падтрымкі адвакатам Беларусі, якія бяруць на сябе працу па абароне арыштаваных і затрыманых у выніку падзей, што адбываліся ў Беларусі пасля выбараў 19 снежня 2010 г.", – заявіў прадстаўнік Фундацыі ў лісце на імя Л.Дэпуі.

Дадатковая інфармацыя:

Людміла Ульяшына, каардынатарка праграмы "International Law in Advocacy", Фундацыя Дамоў правоў чалавека: +47 913 33 472;

Анэ Тусвік Бондэ, рэгіянальная мэнэджэрка па Ўсходняй Еўропе і Каўказе, Фундацыя Дамоў правоў чалавека: +47 997 439 07.