На дадзены момант сыбра партыі АГП Уладзімір Няпомняшчых знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС Гомля.
Як паведаміў “Беларускаму партызану” старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў, апазіцыянер ішоў на месца сустрэчы з дэмакратычным актывам Гомля. “Хутчэй за ўсё, гэта прэвенцыйнае затрыманьне, а падставай для яго стаў надпіс на майцы”, – адзначыў Васіль Палякоў.
Дарэчы, гэтай справай аб несанкцыянаваным надпісе на адзежы займаецца капітан міліцыі В. Шукель. Гэты супрацоўнік ворганаў даўно вядомы сярод гомельскіх апазіцыянераў. Менавіта ён у 2009 годзе склаў на ўсіх удзельнікаў акцыі салідарнасці – Уладзіміра Кацору, Юрыя Захаранку, Пятра Кузняцова, Васіля Палякова і Анатоля Паплаўнага – пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Паводле: Хартыя’97, Беларускі партызан