Тэкст даклада Міжнароднай камісіі юрыстаў з’явіўся ў англамоўнай версіі яшчэ 13 лістапада прошлага года. Рускамоўная ж версія была прадстаўлена толькі зараз. Паводле прынцыпу афіцыйнага мерапрыемства, якое адбудзецца 13-14 траўня 2010 года, беларускія ўлады павінны будуць прадставіць сваё бачанне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, а таксама адказаць на пытанні Рады па правах чалавека ААН.
А сыходзячы з тэксту даклада, пытанняў будзе нямала. “Гэты агляд мае выключнае значэнне, улічваючы невыкананне Беларуссю шэрага міжнародных абавязкаў у галіне правоў чалавека” – сказана ў прэамбуле да даклада. Сам жа тэкст уяўляе сабой 5 лагічна падзеленых частак, якія, на думку складальнікаў, характарызуюць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на сённяшні дзень. Гэта:
-незалежнасць судовай справы і роль юрыстаў;
-абмежаванне права на свабоду выражэння;
-перашкаджэнне функцыянаванню свабоды асацыяцый і аб’яднанняў, пераслед праваабаронцаў;
-дасудовае затрыманне;
-супрацоўніцтва з механізмамі ААН па правах чалавека.
Кожны з раздзелаў мае не толькі апісальную частку, дзе юрысты выражаюць заклапочанасць нейкімі канкрэтнымі фактамі сітуацыі сучаснай Беларусі, але і дапоўнены канкрэтнымі рэкамендацыямі па яе выпраўленню. Рускамоўная версія даклада ўжо распаўсюджана па беларускіх СМІ.
Справаздача Міжнароднай камісіі юрыстаў на рускай мове