Зварот Беларускага ДПЧ і Фундацыі ДПЧ да Вярхоўнага Суду – гл. тут.

У адказе, падпісаным намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суду Валерыем Вышкевічам са спасылкай на Цывільны працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь паведамляецца: "Падставамі да выпатрабавання спраў, а таксама да прынясення пратэстаў у парадку нагляду з’яўляюцца скаргі юрыдычна зацікаўленых у зыходзе справы асобаў, а таксама асобаў, чые правы або ахоўныя законам інтарэсы парушаныя вынесенай па справе судовай пастановай".

Паколькі Беларускі ДПЧ і Фундацыя ДПЧ, на думку суддзі, "не з’яўляюцца юрыдычна зацікаўленымі ў зыходзе зазначанай справы асобамі, скарга пакінутая без разгляду".

Між тым, са словаў прэзідэнта ДПЧ Барыса Звозскава, ліст, дасланы Беларускім ДПЧ і Фундацыяй ДПЧ у беларускія дзяржаўныя органы, уяўляе сабой не скаргу, а менавіта зварот. А згодна з артыкулам 40 Канстытуцыі РБ, “кожны мае права накіроўваць асабістыя альбо калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы”.

Такім чынам, на думку Б. Звозскава, ужыванне Вярхоўным Судом у дачыненні да звароту назвы “скарга”, як і спасылка ў дадзеным выпадку на палажэнні ч.2 артыкулу 437 ЦПК РБ, не з’яўляюцца юрыдычна карэктнымі.

“Калі суддзі не адрозніваюць скаргу, заяву і зварот, можна зрабіць не найлепшыя высновы адносна прафесійнага ўзроўню гэтых спецыялістаў. Альбо ўзровень такі нізкі, альбо яны наўпрост валяюць дурня”, – адказ Вярхоўнага Суду пракаментаваў прэзідэнт ДПЧ.

Арыгінал адказу – у секцыі "Дакументы" (справа).

Documents: