Дзве арганізацыі заклікалі перагледзець рашэнне Вярхоўнага Суду ад 12 жніўня 2009 г., дазволіць заснавальнікам "Нашай Вясны" выправіць недакладнасці, дапушчаныя ў заяўцы на рэгістрацыю арганізацыі, і вярнуцца да працэдуры рэгістрацыі.

У лісце таксама прагучаў заклік да ўладаў Беларусі трымацца ўзятых на сябе абавязкаў па забеспячэнні свабоды аб’яднанняў у межах нацыянальнага заканадаўства і ратыфікаваных краінай міжнародных пагадненняў, у прыватнасці, Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Поўны тэкст звароту па-ангельску

Поўны тэкст звароту па-беларуску – націсніце на спасылку ў калонцы "Дакументы" на правым баку гэтай старонкі.

Documents: