Камітэту ААН па правах чалавека

Фонд Дома правоў чалавека (Осла, Нарвегія і Жэнева, Швейцарыя) і Беларускі дом правоў чалавека, што знаходзіцца ў выгнанні і зараз дзейнічае ў Вільні, Літва, такім чынам, прапаноўваюць наступны дадатковы запіс (ноту) да ўвагі Камітэта ААН па правах чалавека адносна пазіцыі па справе Бяляцкага супраць Беларусі па камунікацыі No. 1296/2004 of 24 July 2007, апублікаванай 7 жніўня 2007  (далей – “Пазіцыя”).

Аляксандр Бяляцкі – грамадзянін Беларусі, нарадзіўся ў 1962, жыве ў Менску, Беларусь, старшыня няўрадавага грамадскага аб’яднання Цэнтр па правах чалавека “Вясна”, член Беларускага дома правоў чалавека. 

Паводле Пазіцыі, “Вясне” было адмоўлена ў паўторнай рэгістрацыі Міністэрствам юстыцыі. (глядзі дадатак: копія ліста з Міністэрства юстыцыі РБ ад 24 жніўня 2007 на беларускай мове).

Аляксандр Бяляцкі 17 сакавіка 2009 накіраваў пісьмовы зварот у Міністэрства замежных спраў, якое павінна ажыццяўляць кантроль і садзейнічаць выкананню міжнародных пагадненняў дзяржаўнымі органамі (§ 5.11 Правілаў Міністэрства замежных спраў РБ, узгодненых Пастановай Савета Міністраў No. 978 ад 31 ліпеня 2006) і патрабаваў:

“Забяспечыць інфармацыю аб мерах, якія прымае Міністэрства дзеля выканання патрабаванняў Камітэта ААН па правах чалавека (Камунікацыя No. 1296/2004 ад 24 ліпеня 2007);

У межах кампетэнцыі Міністэрства замежных спраў прымаць меры, накіраваныя на выкананне адзначаных вышэй патрабаванняў. […]”

Пасля ліквідацыі ў 2003, “Вясна” рабіла спробы зарэгістравацца зноў пад новай назвай “Наша вясна”. Беларускі ўрад паўторна адказаў у перарэгістрацыі арганізацыі.

Урад РБ не выконвае дзве рэкамендацыі Камітэта ААН па правах чалавека па дадзенай пазіцыі (§ 8 і 9 Пазіцыі), і няма ніякіх дзеянняў і не прынята ніякіх рашэнняў адносна іх выканання з боку самога Ураду. 3 красавіка 2009 Ігар Петрышэнка, першы намеснік міністра замежных спраў РБ адказаў наступным чынам: “Што датычыцца выканання абавязкаў Рэспублікі Беларусь па Факультатыўным пратаколе да Міжнароднай канвенцыі аб грамадзянскіх і палітычных правах ад 16 снежня 1966, мы лічым, што пазіцыі Камітэта ААН па правах чалавека маюць характар рэкамендацый”. (Глядзі дадатак: копія ліста Міністэрства замежных спраў РБ ад 3 красавіка 2009 на рускай мове).

Урад не зрабіў ніякіх крокаў адносна выканання Пазіцыі Камітэта ААН па правах чалавека і сваіх абавязкаў у гэтым сэнсе.

Рэакцыя на Пазіцыю

2 верасня 2003 Міністэрства юстыцыі падало пазоў (іск) у Вярхоўны суд РБ з патрабаваннем ліквідаваць “Вясну” ((§ 2.2 Пазіцыі). 28 кастрычніка 2003 Вярхоўны суд РБ заявіў аб ліквідацыі “Вясны” (§ 2.3 Пазіцыі). Рашэнне ўвайшло ў сілу адразу пасля прыняцця (§ 2.4 Пазіцыі) і не было магчымасці скарыстаць ніякія іншыя ўнутраныя праваабарончыя сродкі, каб змяніць рашэнне аб ліквідацыі “Вясны” пасля таго, як арганізацыя падала апеляцыю старшыні Вярхоўнага суда РБ, што была адхілена 24 снежня 2003 (§ 2.4 Пазіцыі).

Камітэт ААН па правах чалавека вырашыў (§ 8 і 9 Пазіцыі):

“Камітэт па правах чалавека, кіруючыся артыкулам 5, параграф 4, Факультатыўнага пратакола да Міжнароднай канвенцыі аб грамадзянскіх і палітычных правах, прытрымліваецца меркавання, што прадстаўленая вышэй інфармацыя выяўляе парушэнне дзяржаўнымі органамі артыкула 22, параграф 1, Канвенцыі.

Згодна з артыкулам 2, параграф 3(а), Канвенцыі, Камітэт лічыць, што аўтар і сааўтары маюць права на адпаведныя праваабарончыя сродкі, у тым ліку на перарэгістрацыю “Вясны” і кампенсацыю. Камітэт таксама прымае абавязак рабіць захады дзеля недапушчэння падобных парушэнняў у будучыні”.

 З павагай,

Марыя Дале, выканаўчы дырэктар Фундацыі Дамоў правоў чалавека

Флорыян Ірмінгер, каардынатар Фундацыі Дамоў правоў чалавека ў Жэневе

Ганна Герасімава, дырэктар Дома правоў чалавека ў Вільнюсе

 (CCPR/C/90/D/1296/2004)