Аб гэтым паведаміў БелаПАН праваабаронца Алег Воўчак.
Гаворка ідзе аб справе, узбуджанай у сувязі з тым, што 30 кастрычніка 2005 года ў Горадні на тэрыторыі школы-ліцэя №1 была знойдзеная зброя і выбуховае прыстасаванне. Дарэчы, вядома, што абвінавачванне ў гэтым злачынстве ўжо было прад’яўленае асобе па прозвішчы Ларын.
Алег Воўчак таксама адзначыў, што справа, у якой Аўтуховіч ужо быў абвінавачаны раней, і справа, у якой ен западозраны зараз, аб’яднаныя, і даследаванне па іх вядзецца загадчыкам упраўлення па раскрыцці асабліва цяжкіх злачынстваў мінулых гадоў пры МУС Віктарам Клачко.
Тым часам, Мікалай Аўтуховіч, які ўсё яшчэ знаходзіцца пад вартай, працягвае галадоўку, распачатую 16 красавіка.
Нагадаем, што трое прадпрымальнікаў з Ваўкавыску, сярод якіх быў і Мікалай Аўтуховіч, затрыманыя праваахоўнымі органамі 8 лютага, былі абвінавачаныя, згодна з артыкулам 218 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, які прысвечаны наўмыснаму знішчэнню альбо пашкоджанню маёмасці.
Нягледзячы на тое, што праваабаронцам удалося звярнуць на справу Аўтуховіча ўвагу міжнароднай грамадскасці, становішча з яе вырашэннем пакуль не паляпшаецца, паколькі да гэтага часу праваахоўнымі і судзебнымі органамі ў дачыненні да затрыманых прадпрымальнікаў не забяспечаныя дэмакратычныя прынцыпы, прадугледжаныя крымінальна-працэсуальным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.