Тэкст заявы быў дасланы:

КДБ
220050, Мінск
Праспект Незалежнасці 17
Тэл. +375 17-2199299
Е-мэйл: info@kgb.gov.by

Копія: у пракуратуру Віцебска і Віцебскага раёна
210601, вул. Жэсткова 14а, Віцебск
Тэл./факс:
+375 212 47-73-27
+375 212 47-64-44

У Генеральную Пракуратуру Рэспублікі Беларусь
Спадару Г.А. Васілевічу
220050 вул. Інтэрнацыянальная 22, Мінск
Тэл. 375 17 2264360

+375 17 2264358

У Міністэрства Унутраных Спраў
Спадару У.У. Навумаву
22050, вул. Гарадскі Вал 2
Факс 00-0172-22-73-06

 

Осла, 9 красавіка 2009

Фундацыя Дамоў правоў чалавека і Нарвежскі Хельсінскі Камітэт занепакоеныя абвінавачваннямі, вылучанымі супраць праваабаронцы з Віцебскай вобласці Леаніда Свеціка і заклікаюць беларускія ўлады правесці празрыстае і бесстаронняе расследаванне. 31 сакавіка Віцебская абласная ўправа КДБ абвінаваціла Леаніда Свеціка ў парушэнні двух артыкулаў Крымінальнага Кодэкса: артыкула 130 (распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці) і артыкула 367 (абраза гонару і годнасці Прэзідэнта).

У траўні 2008 КДБ правёў дзевяцігадзінны ператрус у кватэры Л. Свеціка ў Віцебску. Падчас ператрусу КДБ канфіскавала яго камп’ютар, друкаваныя праваабарончыя матэрыялы і грамату з Рады Еўропы. Пасля ператрусу Л.Свецік быў дастаўлены ва ўправу КДБ, дзе яго дапытвалі на працягу дзвюх гадзін. Пазней Свецік і Уладзімір Базан, былы галоўны рэдактар газеты “Віцебскі Кур’ер”, былі папярэджаныя аб неразгалошванні таямніцы следства ў справе пагрозаў з боку неанацысцкай арганізацыі “Русское Национальное Единство” (РНЕ) у адносінах да некаторых грамадзянаў. 18 верасня 2008 года чакалася эспертыза справы. Між тым, на Л.Свеціка былі накладзеныя абмежаванні ў перамяшчэнні.

Л.Свецік прызнаны на міжнародным узроўні ў якасці вядучага праваабаронцы ў Віцебскай вобласці. Ён удзельнічаў у падрыхтоўцы пяці скаргаў адносна парушэнняў правоў грамадзянаў беларускімі ўладамі. Усе пяць былі прынятыя да разгляду Камітэтам па правах чалавека ў Жэневе.

Фундацыя Дамоў правоў чалавека і Нарвежскі Хельсінскі Камітэт выказваюць шкадаванне, што распачатае расследаванне справы абмяжоўвае правы Л. Свеціка на праваабарончую дзейнасць і дапамогу ахвярам парушэнняў правоў чалавека. У гэтых адносінах беларускія ўлады павінны прытрымлівацца параграфа 8 Рэзалюцыі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ аб узмацненні стасункаў АБСЕ з праваабаронцамі і нацыянальнымі праваабарончымі інстытутамі, што азначае, што краіны-ўдзельніцы АБСЕ прызнаюць “неабходнасць асаблівай увагі, дапамогі і абароны для праваабаронцаў”.

Мы заклікаем беларускія ўлады выконваць рэзалюцыю Генеральнай Асаблеі 53/144 ад 1998 г. пад назвай “Дэкларацыя аб правах і абавязку асобаў, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць прызнаныя на міжнародным узроўні правы чалавека і асноўныя свабоды”. Паводле артыкула 12.2 Дэкларацыі, “дзяржава павінна прадпрыняць усе неабходныя захады для забеспячэння абароны кампетэнтнымі ўладамі кожнага, як індывідуальна, так і ў аб’яднанні з іншымі, […] ад фактычнай і юрыдычнай дыскрымінацыі, уціску або іншых адвольных дзеянняў у якасці наступстваў за законнае карыстанне правамі”.

Л.Свецік быў запрошаны ў Раду Еўропы і ўдзельнічаў у навучальнымі візіце ў Раду ў Страсбургу 3-6 сакавіка 2008 г. Фундацыя Дамоў правоў чалавека праінфармуе Генеральны Дырэктарат Рады Еўропы па Правах Чалавека і Юрыдычных Справах, а таксама офіс Спецыяльнага дакладчыка па праваабаронцах аб працягу расследавання і допытаў Свеціка.

З найлепшымі пажаданнямі,

Анэ Тусвік Бондэ                                               Берыт Ліндэман
Кіраўнічка праектаў,                                           Старшыня аддзела інфармацыі,
Фундацыя Дамоў правоў чалавека                     Нарвежскі Хельсінскі Камітэт

Копіі былі дасланыя:
У Генеральны Дырэктарат па правах чалавека і юрыдычных справах Рады Еўропы, Страсбург
Спецыяльнаму дакладчыку ААН па становішчы праваабаронцаў
Спецыяльнаму дакладчыку па заахвочванні і абароне права на свабоду меркавання і выказвання
АБСЕ/БДІПЧ, Варшава
Нарвежскаму Міністэрству замежных спраў
Пастаяннаму камітэту Парламента Нарвегіі па замежных справах
Сетцы Дамоў правоў чалавека