Мы рашуча асуджаем забойствы выдатнага праваабаронцы і адваката Станіслава Маркелава, а таксама журналісткі Настассі Бабуравай. Мы лічым гэтыя злачынствы палітычна матываванымі і просім расейскі ўрад наладзіць тэрміновае, дасканалае ды аб’ектыўнае расследаванне гэтых ды іншых палітычных забойстваў у краіне.

Станіслаў Маркелаў прадстаўляў інтарэсы сям’і Эльзы Кунгаевай, маладой чачэнскай дзяўчыны, якую скралі, згвалцілі, а пасля задушылі ў сакавіку 2000 года. Юры Буданаў, былы палкоўнік расейскага войска, прызнаўся ў забойстве і быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Ён быў умоўна датэрмінова вызваленны на мінулым тыдні, за 18 месяцаў раней, чым таго патрабаваў першапачатковы прысуд.

У панядзелак, 19 студзеня, адвакат Маркелаў быў забіты ў Маскве адразу пасля прэс-канферэнцыі, дзе ён абвесціў аб сваім намеры падаць скаргу ў Еўрапейскі Суд па правах чалавека супраць датэрміновага вызвалення Буданава. Настасся Барбурава, журналістка “Новой Газеты”, памерла ў панядзелак уначы ад ран, атрыманых падчас той самай атакі. На працягу мінулага тыдня і ў дзень забойства Станіслаў Маркелаў атрымаў некалькі пагрозаў свайму жыццю.

Станіслаў Маркелаў абараняў правы шматлікіх ахвяраў здзеку ў Чачэніі. Ён шчыльна супрацоўнічаў з Ганнай Паліткоўскай і адыгрываў вырашальную ролю ў прызнанні вінаватым міліцыянта Сяргея Лапіна, якога асудзілі за катаванне і знікненне маладога чачэнца.

За апошнія гады некалькі крытыкаў расейскага ўраду страцілі сваё жыццё. Гэтак, 13 студзеня 2009 года, чачэнец Умар Ізраілаў, які, абвінавачваючы Кадырава ў катаваннях, накіраваў скаргу ў Еўрапейскі Суд па правох чалавека, быў застрэлены ў Вене. 5 студзеня 2009 года Шафік Амрахаў, рэдактар рэгіянальнай інтэрнэт-агенцыі навінаў RІА 51, памёр у шпіталі Мурманску пасля таго, як невядомы злачынца тыднем раней стрэліў яму ў галаву. Магамед Яўлоеў, уласнік вэб-старонкі іngushetiya.ru, якая змяшчала матэрыялы пра парушэнні правоў чалавека ў Інгушэціі, быў забіты ў міліцэйскай машыне 31 жніўня 2008 года. 7 кастрычніка 2006 года ў Маскве была забітая праваабаронца і журналістка Ганна Паліткоўская.

Мы заклапочаныя бяспекай праваабаронцаў у краіне і рашуча настойваем на тым, каб Расея забяспечыла ахову ўсім праваабаронцам і крытыкам ураду ў адпаведнасці з Артыкулам 1 Рэзалюцыі 53/144 Генеральнай Асамблеі ААН ад 8 сакавіка 1999 года, (Дэкларацыя правоў і абавязкаў людзей, згуртаванняў і органаў грамадства дзеля прасоўвання і абароны універсальных і агульнапрызнаных правоў чалавека і асноўных вольнасцяў), паводле якога “кожны мае права, асобна ці ў хаўрусе з іншымі, прапагандаваць і намагацца абароны ды забеспячэння правоў чалавека і фундаментальных вольнасцяў на нацыянальным і міжнародным узроўні”.

Зварот падпісалі:

Дом правоў чалавека (Нарвегія), ад імя наступных няўрадавых арганізацыяў:
– Фундацыя Дома правоў чалавека (Нарвегія)
– Нарвежскі Хельсінскі камітэт (Нарвегія)
– Нарвежскі ПЭН (Нарвегія)

Рафто Фундацыя Дома правоў чалавека (Берген, Нарвегія)

Расейскі даследчы цэнтр за правы чалавека (ад імя наступных няўрадавых арганізацыяў):
– Сетка супольнасцяў правоў чалавека
– Незалежная псіхіятрычная асацыацыя Расеі
– Маскоўскі цэнтр за рэформу турмы
– Маскоўскі Хельсінскі камітэт
– Фундацыя правоў маці
– Арганізацыя “Права на жыццё ды чалавечую годнасць”
– Рэгіянальная арганізацыя “Міжнародная негвалтоўнасць”
– Рэгіянальная арганізацыя “Правы дзіцяці”
– Фундацыя сацыяльнага партнёрства
– Звяз жаўнераў

Дом правоў чалавека Сараева (ад імя наступных няўрадавых арганізацыяў):
– Асацыяцыя жанчын-грамадзянак “Адраджэнне”
– Фундацыя CURE
– Хельсінскі камітэт за правы чалавека ў Босніі і Герцагавіне
– Рэгіянальны каардынатар для маладзёвых суполак
– Сербская муніцыпальная Рада
– Рух за роўнасць
– Рада кантона Сараева
– Цэнтр “Жанчына і грамадства”

Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні (Летува)

Дом правоў чалавека (Харватыя), ад імя наступных няўрадавых арганізацыяў:

– APEO – Асацыяцыя для падтрымкі роўных магчымасцяў для людзей з фізічнымі абмежаваннямі

– CMS – Цэнтр негвалтоўных даследаванняў у Заграбе

– Documenta – Цэнтр сувязяў з мінуўшчынай

– GOLJP – Грамадзянскі камітэт па правах чалавека

– Svitanje – Асацыяцыя абароны і падтрымкі разумовага здароўя

– Жаночае згуртаванне правоў чалавека B.a. B.e

Хельсінская Асацыяцыя (Арменія)

Хельсінская Фундацыя за правы чалавека (Польшча)

Цэнтр правоў чалавека ў Азербайджане (Азербайджан)

Індэкс Цэнзуры (Вялікая Брытанія)

Інстытут “За свабоду і ахову рэпарцёраў” (Азербайджан)

Цэнтр правоў чалавека (Грузія)

WARD (Азербайджан)

Documents: