Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
Мінск, 18 студзеня 2021 г.
Як нам стала вядома, 12 студзеня 2021 г. супрацоўнікамі МУС у г. Мінске быў затрыманы журналіст і медыяменеджэр Андрэй Аляксандраў. Разам з ім была затрыманая Ірына Злобіна.
15 студзеня ў афіцыйным паведамленні намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Г. Казакевіч заявіў, што А. Аляксандраў і І. Злобіна былі затрыманыя “па падазрэнні ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці”. Па ягоных словах, Аляксандраў і Злобіна са жніўня 2020 года займалісь фінансаваннем асобаў, якія прымалі ўдзел у пратэстах у Мінске, у тым ліку шляхам аплаты штрафаў і кампенсаваннем сродкаў на ўтрыманне ў ЦІП і ІЧУ.”
Паводле паведамлення МУС, Аляксандраў с 22 жніўня па 9 лістапада аплаціў 250 штрафаў. Спісы і грошы на аплату штрафаў Аляксандраву перадаваў фонд BY Help.
На дадзены момант вядома, што А. Аляксандраў і І. Злобіна падазраюцца па ч. 2 арт. 342 КК (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для удзелу ў групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак, а роўна фінансаванне і іншае забеспячэнне такой дзейнасці).
Улічваючы факт таго, што ў дачыненні да абодвух падазраваных у якасці меры стрымання было абранае ўтрыманне пад вартай (такая мера стрымання не можа быць абраная па абвінавачыванні толькі па ч.2 арт. 342 КК), у нас есць падставы меркаваць аб падрыхтоўцы прад’яўлення абвінавачвання па некалькіх артыкулах КК.
У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, адзначаем наступнае:
Збор добраахвотных ахвяраванняў грамадзян, а таксама прадстаўнікоў беларускай замежнай дыяспары і дапамога ў аплаце штрафаў асобам, якія былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці толькі за факт удзелу ў мірных сходах і рэалізацыю гарантаваных Канстытуцыяй Беларусі і міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека свабодаў мірных сходаў і выказвання меркавання, не мае нічога агульнага з фінансаваннем якой бы ні было супрацьпраўнай дзейнасці і, адпаведна, не з’яўляецца злачынствам.
У дадзеным канктэксце дзейнасць Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай з’яўляецца добраахвотнай і дабрачыннай дзейнасцю па аказанню дапамогі ахвярам масавых палітычных рэпрэсій ў краіне і па сутнасці сваёй з’яўляецца правабарончай.
Згодна з арт. 1 Дэкларацыі аб праве і абавязках асобных асобаў, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды (Прынятая Рэзалюцыяй 53/144 Генасамблі ААН ад 09.12.1998) , кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыцяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнароным узроўнях.
Згодна з арт. 13 дадзенай Дэкларацыі, кожны мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, запрошваць, атрымліваць і выкарыстоўваць рэсурсы адмыслова для мэтаў заахвочвання і абароны правоў чалавека і асноўных свабод мірнымі сродкамі і ў адпаведнасці з арт. 3 Дэкларацыі.
Акрамя таго, кваліфікацыя такіх дзеянняў А. Аляксандрава і І. Злобінай як крымінальнага злачынства паводле ч.2 арт. 342 КК, па нашым глыбокім перакананні, з’яўляецца відавочна нацягнутай і маніпулятыўнай.
Апалата штрафаў асобам, якія былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці па арт. 23.34 КаАП, і выдаткаў па іх ўтрыманні ў ЦІП і ІЧУ, не мае нічога агульнага з фінансаваннем масавых беспарадкаў ці іншых групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак: падазраваныя не ажыцяўлялі аплату нейкіх злачынных дзеянняў, загадзя не абяцалі аплату асобам пры ўмове здзяйснення дзеянняў, якія ахопліваюцца дыспазыцыямі арт. 342 ці 293 КК, не прымалі ўдзел у іх падрыхтоўцы (навучанні, іншым матэрыяльным забеспячэнні).
Яшчэ раз адзначаем, што масавыя пратэсты грамадзянаў Беларусі насілі мірны характар і былі выкліканыя фальсіфікацыямі вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на карысць кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнкі.
Зыходзячы з гэтага, мы лічым пераслед А. Аляксандрава і І. Злобінай з боку ўладаў палітычна матываваным, скіраваным на спыненне іх дзейнасці па дапамозе ахвярам палітычных рэпрэсій, а іх саміх палітычнымі зняволенымі, згодна з п. 3.1(b) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”.
У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, патрабуем:
- Неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай, спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да іх.
- Неадкладнага вызваленн ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій у краіне.
Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”;
РГА “Прававая ініцыятыва”;
Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;
Беларускі дакументацыйны цэнтр;
Простае таварыства “Ініцыятыва FORB”;
Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта”;
Беларуская асацыяцыя журналістаў.;
Ініцыятыўная група “ідэнтычнасць і права”;
Беларускі ПЭН-цэнтр.