У намінацыі «Праваабронца года» у спіс увайшлі:
Андрэй Завалей, кампанія памяці Мішы Пішчэўскага Справа Пі_;
Леанід Судаленка, Гомельскі цэнтр стратэгічнай цяжбы;
Васіль Завадскі, установа «ТаймАкт».
У намінацыі «Журналіст года» вылучаныя:
Сяргей Пятрухін, незалежны блогер;
Ганна Соўсь, «Радыё Свабода»;
Калектыў аўтараў спецпраекта TUT.BY «Если к вам пришли».
За званне лепшай «Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывай года» будуць змагацца:
Кампанія «Вярнуць чалавека»;
Кампанія супраць пабудовы акамулятарнага завода ў Брэсце;
Цыкл мерапрыемстваў «Футбол для ўсіх».
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца 10 снежня 2019 года, у дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Пачатак а 15 гадзіне, уваход вольны.
Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым Альянсам”. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко.
За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае лепшага праваабаронцу года, лепшага журналіста года, лепшага адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – лепшую праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года.