Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае новага сябра нашай каманды ў Школу лічбавай бяспекі DSS375.

Калі вы — чалавек з глыбокім разуменнем інтэрнэт-тэхналогій, працы прыстасаванняў, якія мы выкарыстоўваем кожны дзень (кампутары, тэлефоны і г.д.) і сацыяльных сетак у кантэксце лічбавай бяспекі і прыватнасці, мы будзем рады бачыць вас!

Мы б хацелі, каб вы змаглі ацаніць розныя тэхнічныя прылады і сістэмныя прыкладанні з пункту гледжання бяспекі, прыватнасці і выгоды выкарыстання для мэтавай аўдыторыі непрафесійных IT карыстальнікаў.

Мы шукаем чалавека, які здолее лёгка тлумачыць складаныя тэхнічныя пытанні ў практычным бытавым кантэксце. Будзем рады, калі ў вас будзе досвед працы ў некамерцыйнай арганізацыі і дакладнае разуменне працы з рознымі тыпамі пагроз у сферы лічбавай бяспекі.

Кола абавязкаў каардынатара:
• прасоўванне Школы лічбавай бяспекі DSS375 сярод мэтавых груп;
• пошук новых партнёраў праекта;
• агульная лагістычная, адміністрацыйная і інфармацыйная падтрымка ўсёй дзейнасці ў рамках Школы;
• сумесна са спецыялістамі Школы лічбавай бяспекі арганізацыя навучальных трэнінгаў і канферэнцый;
• арганізацыя ўзаемадзеяння і лагістычнай падтрымкі ўдзельнікаў трэнінгаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, мэтавых груп, трэнераў, экспертаў і партнёраў;
• арганізацыя і каардынаванне працы каманды Школы;
• падрыхтоўка перыядычных справаздач і праектных заявак;
• вядзенне праектнай дакументацыі;
• праца з праектамі Школы лічбавай бяспекі ў рамках стратэгіі БДПЧ;
• пераклад з/на рускую, беларускую, англійскую мовы;
• паездкі па Беларусі і за мяжу;
• іншыя функцыі ў рамках дзейнасці школы.

Кампетэнцыi:
• Досвед працы і навучання лічбавай бяспецы ў некамерцыйным асяроддзі.
• Досвед фармавання і рэалізацыі навучальных праграм.
• Досвед праектнага менеджменту, уключаючы кіраванне бюджэтамі і арганізацыю мерапрыемстваў.
• Досвед правядзення даследаванняў і каардынацыі камунікацый на розных узроўнях.
• Разуменне патрэб і інтарэсаў непрафесійных IT-карыстальнікаў, асабліва ў сферы прыватнасці і прыватнасці звестак.
• Здольнасць ацэнкі розных інструментаў і прыкладанняў з пункту гледжання бяспекі, прыватнасці і выгоды выкарыстання.
• Разуменне і ўменне работы з сістэмамі лічбавай бяспекі.
• Веданне і выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій для абароны правоў чалавека.
• Добрыя навыкі міжасабовых стасункаў і здольнасць вырашэння праблем з выкарыстаннем практычнага падыходу.
• Здольнасць працы ў дынамічным, хутка зменлівым асяроддзі.
• Пільная ўвага да дэталяў і здольнасць працы ў сціслыя тэрміны.
• Магчымасць ездзіць у дзелавыя паездкі.
• Вольнае валоданне рускай і беларускай мовай, валоданне ангельскай мовай на высокім узроўні з магчымасцю размаўляць і пісаць.

Калі вам цікава паспрабаваць сябе на пазіцыі каардынатара школы лічбавай бяспекі DSS375,  дасылайце  рэзюмэ і матывацыйны ліст на адрас: belarus@humanrightshouse.org да 10 ліпеня 2019 года і, пры ўмове праходжання адборачнага тура, мы звяжамся з вамі.

Дадатковыя ўмовы:
Месца: Вільня, Літва / Мінск, Беларусь
Занятасць: 50%