Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава з экспертнай падтрымкай РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” аб’яўляе конкурс на выкананне працы аналітыка па даследванні існуючых рэгулюючых рамкаў і інструментаў, што маюць спрыяць адказнасці бізнесу ў галіне правоў чалавека, iх рэлевантнасці для Беларусі.
Чакаецца, што эксперт знаёмы з тэмай і звязанымі інструментамі і мае даследніцкі вопыт у гэтай ці зязаных з ёй галінах.
Абраны эксперт мае распрацаваць і ўзгадніць з БХК метадалогію і часовыя рамкі даследавання.
Перыяд выканання працы: ліпень-лістапад 2018 года.
Занятасць: няпоўная занятасць
Месца: Беларусь
Патрабаванні да кандыдатаў:
- Спецыяльная адукацыя ў сферы палітычных навук, эканомікі, сацыялогіі, кiравання ці сумежных дысцыплін.
- Досвед даследніцкай працы ў дзяржаўнай ці прыватнай аналітычнай, даследчай ці адукацыйнай установе ці праектах не менш за 2 гады.
- Валоданне беларускай цi рускай мовай.
- Валоданне англійскай мовай на ўзроўні, дастатковым для працы з спецыяльнымi крынiцамi па тэме даследвання.
- Матывацыя да ўдзелу ў грамадсказначных праектах.
Патрабаванні, якія з’яўляюцца пажаданымі, але не абавязковымі:
- Наяўнасць акадэмічнай ступені ў галіне палітычных, сацыяльных навук ці эканомікі.
Для падачы заяўкі, калі ласка, дашліце CV на адрас belarus@humanrightshouse.org (у тэме ліста пазначце: “Заяўка на пазіцыю аналітыка па тэме “Правы чалавека і бізнэс””)
З дадатковымі пытаннямі можна звярнуцца на адрас: belarus@humanrightshouse.org
Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня 2018 г.