When: Tuesday, 1. December 2015 15:00
To: Tuesday, 1. December 2015
Where: Вільнюс, Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава
Contact: (belarus@humanrightshouse.org / +370 5 212 77 03)
Кніга «Няскораны Марыніч» складаецца з трох моўных версій – англійскай, беларускай і рускай – і месціць у сабе апошнія развагі і мноства фотаздымкаў з уласнага архіва Міхаіла Марыніча – беларускага палітыка, дыпламата, а пазней і палітвязня. Марыніч быў паслом у Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, займаў пасаду міністра знешніх эканамічных сувязяў, аднак пасля пераходу ў апазіцыю ён трапіў за краты. Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў Міхаіла Марыніча ахвярай палітычных рэпрэсіяў, а суд над ім – несправядлівым. Міхаіл Марыніч памёр 17 кастрычніка 2014 года.
Разам з аўтарам на прэзентацыі выступіць таксама былы палітвязень, кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі. Мадэратарам імпрэзы выступіць сябра рады «Вясны» і прэзідэнт Беларускага ДПЧ Таццяна Равяка.
Аляксандр Тамковіч – журналіст, аўтар шэрага кніг пра значныя палітычныя падзеі Беларусі ды іх уплыў на лёсы людзей – палітвязняў, грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў. Гэта ўжо 17-я кніга Аляксандра Тамковіча пра дзеячоў беларускай палітыкі, культуры і прадстаўнікоў грамадскай супольнасці.
Прэзентацыя будзе праходзіць на беларускай мове з перакладам на англійскую.
Калі ласка, пацвердзіце свой удзел да 30 лістапада ўключна па электронным адрасе: belarus@humanrightshouse.org. Адказы на пытанні можна атрымаць па тэлефоне +370 5 212 77 03.