When: Tuesday, 16. June 2015
To: Tuesday, 23. June 2015

Рэпрэсіўны твар Еўрапейскіх Алімпійскіх гульняў у Азербайджане

Мерапрыемства адбудзецца падчас 29-ай сесіі Рады па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, 16 чэрвеня 2015, 11:00 – 12:30, пакой XVII, Палац Нацый у Жэневе

Апошнія гады былі адзначаны узмоцненым ціскам на ажыццяўленне асноўных правоў чалавека ў Азербайджане, што шакавала нават вопытных назіральнікаў. Без аніякай павагі да гарантый абароны, што адпавядаюць унутранаму або міжнароднаму праву, улады Азербайджана пераследавалі журналістаў, лідараў палітычнай апазіцыі, нізавых актывістаў, праваабаронцаў, у тым ліку адвакатаў. Цэнтральнае месца ў стратэгіі ўрада па падаўленні крытыкі займаюць палітычна матываваныя крымінальныя пераследы і затрыманні. З 2009 году ў нацыянальнае заканадаўства ўносіліся папраўкі дзеля таго, каб абмежаваць права на свабоду выказвання меркаванняў, асацыяцыі і мірных сходаў. У выніку, грамадзянская супольнасць у краіне была зруйнаваная. Вядучыя дзеячы грамадзянскай супольнасці пакінулі краіну і вымушаныя хавацца, як напрыклад, Эмін Гусейнаў (IRFS) або былі затрыманыя, як, сярод многіх іншых, адвакат па правах чалавека Інтыгам Аліеў, праваабаронцы Расул Джафараў, Лэйла Юнус і яе муж Арыф Юнус, незалежны назіральнік за выбарамі Анар Мамедлі, журналіст Хадыджа Ісмайлава, лідэр апазіцыі Ільгар Мамедаў, а таксама актывісты NDA. З 12 чэрвеня Азербайджан праводзіць першыя ў сваім родзе еўрапейскія Алімпійскія Гульні. Гэта падзея пралье святло на рэпрэсіі і пазбаўлення волі грамадзянскай супольнасці, сумным сімвалам чаго стане гэтая Еўрапейская Алімпіяда.

Прамоўцы: Дынара Юнус (дачка затрыманых праваабаронцаў Лэйлы Юнус і Арыфа Юнуса)

Ідрак Абасаў (Інстытут свабоды і бяспекі рэпарцёраў (IRFS))

Гульнара Ахундава (Міжнародная падтрымка медыя)

Фларыян Ірмінгер (Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека)

Twitter – # realBaku2015

 

Ад старшынства ў Радзе Еўропы да Еўрапейскіх гульняў

Год парушэнняў правоў чалавека ў Азербайджане

Мерапрыемства адбудзецца на Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, аўторак 23 чэрвеня 2015 г, 13:00-14:00, пакой 5, Палац Еўропы, Страсбург

Апошнія гады былі адзначаны узмоцненым ціскам на ажыццяўленне асноўных правоў чалавека ў Азербайджане, што шакавала нават вопытных назіральнікаў. Без аніякай увагі да гарантый абароны, што адпавядаюць унутранаму або міжнароднаму праву, улады Азербайджана пераследавалі журналістаў, лідараў палітычнай апазіцыі, актывістаў, праваабаронцаў, у тым ліку адвакатаў. Цэнтральнае месца ў стратэгіі ўрада па падаўленні крытыкі займаюць палітычна матываваныя крымінальныя пераследы і затрыманні. Таксама былі ўнесены папраўкі ў законы па рэгуляванню НДА, што стварае надзвычай цяжкія ўмовы для замежнага фінансавання. Год таму прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў звярнуўся да РАСЕ. Ён адмаўляў, што краіна мае праблемы ў галіне правоў чалавека і факты, таго што хто-небудзь быў пасаджаны ў турму па палітычна матываваных абвінавачаннях. Сёння рэпрэсіі, што знішчылі грамадзянскую супольнасць Азербайджана, калі прэзідэнт Аліеў казаў сваю прамову, дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню. Падчас чэрвеньскай сесіі, Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы павінна выразна асудзіць такія крокі, паколькі яны супярэчаць каштоўнасцям Рады Еўропы, абавязацельствам ўсіх членаў Рады Еўропы па еўрапейскаму заканадаўству ў галіне правоў чалавека, і тым абавязацельствам, якія Азербайджан добраахвотна прыняў на сябе, калі ён стаў членам Рады Еўропы. Гэта падзея пралье святло на рэпрэсіі і пазбаўлення волі грамадзянскай супольнасці, сумным сімвалам чаго стане першая Еўрапейская Алімпіяда, што пройдзе ў Азербайджане ў чэрвені 2015 году.

Парламенцкая Асамблея будзе абмяркоўваць даклад па Азербайджану, падрыхтаваны судакладчыкамі (даступна на http://assembly.coe.int/nw/xml/News/News-View-EN.asp?newsid=5631&lang=2&cat=3 ) ,

Мерапрыемства не будзе транслявацца па інтэрнэце і будзе праходзіць адразу перад дэбатамі на пленарным пасяджэнні ПАРЕ па Азербайджане.

Прамоўцы: Дынара Юнус (дачка затрыманых праваабаронцаў Лэйлы Юнус і Арыфа Юнуса)

Дамініка Быхаўска-Сінярска (Хельсінкскі фонд па правах чалавека)

Георгій Гогія (Human Rights Watch)

Джон Далхойзен (Amnesty International)

Кенан Аліеў (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода)

Twitter – #realBaku2015