When: Wednesday, 25. March 2015
To: Wednesday, 25. March 2015
Where: Вільня
Contact: (+370 675 16 062 )

Праграма Дня Волі ў Вільні:

Урачыстае ўскладанне кветак падпісантам Акта Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года на віленскіх могілках Росы.

Час і месца: 12:00 – 12:30, могілкі Росы (Rasų g. 32).

Уваход: вольны.

Дыскусія ў Сейме Літоўскай Рэспублікі «2015 год у Беларусі – калі геапалітыка бярэ верх над каштоўнасцямі дэмакратыі».

У межах дыскусіі будуць абмяркоўвацца пытанні існага грамадска-палітычнага стану ў Беларусі, сітуацыі з правамі чалавека, палітычнымі вязнямі, геапалітычнымі рэаліямі 2014 і 2015 гадоў, а таксама будуць закранутыя пытанні перспектываў сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Час і месца: 14:00 – 16:00, Сейм Літоўскай Рэспублікі (Gedimino pr. 53), зала Еўрапейскага інфармацыйнага цэнтра.

Уваход: вольны.

Наўпростая трансляцыя дыскусіі на англійскай (http://media3.lrs.lt/_16_84_8223) і рускай (http://media3.lrs.lt/_16_84_8224) мовах пачнецца за 10 хвілін да мерапрыемства.

 

Святочны вечаровы канцэрт Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна.

Час і месца: 18:00 – 20:00, Užupio kavinė (Užupio g. 2).

Уваход: вольны.

 

Арганізатары:

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава;

Моладзевая асацыяцыя «StudAlliance»;

Праваабарончая арганізацыя «Freedom House»;

Фонд імя Конрада Адэнаўэра (прадстаўніцтва ў Вільні).