When: Thursday, 28. November 2013 (10:00 – 20:00) і (1:30-3:30)
To: Friday, 29. November 2013
Where: Вільня, Novotel Hotel, Gedemino pr.16, Вільня, Літва
Contact: (info.byroom@gmail.com)

Лепшыя грамадзянскія актывісты Беларусі падрыхтавалі Bў-ROOM – крэатыўную грамадзянскую прастору, што супадзе з Віленскім самітам. Мерапрыемства, якое адбудзецца 28-29 лістапада, прыцягне увагу да грамадзянскай актыўнасці і узаемадзеяння з Беларуссю – бліжэйшым геаграфічным суседам Еўрапейскага саюза, што упарта застаецца па-за межамі Усходняга партнёрства.

Мэта Bў-ROOM – забяспечыць адкрытую прастору і даць магчымасць беларускай грамадзянскай супольнасці асабіста прадставіць некаторыя са шматлікіх творчых і смелых праектаў, якія ажыццяўляюцца ўнутры Беларусі, і даць магчымасць наведвальнікам Віленскага саміту сустрэцца з прадстаўнікамі вядучых нацыянальных і рэгіянальных няўрадавых арганізацый і ініцыятыў з Беларусі. Мерапрыемства прапануе адкрытую і прывабную праграму, якая прадставіць вытрымкі розных формаў грамадзянскай актыўнасці. 

У межах мерапрыемства адбудзецца выстава Belarus Press Photos; кірмаш няўрадавых арганізацый, нефармальныя круглыя сталы, мультымедыйная прастора з паказам беларускіх фільмаў, і прэзэнтацыя іншых актыўнасцяў у краіне. Таксама будзе арганізаваны прэс-рум для журналістаў, дзе яны змогуць працаваць, і месца для нефармальных сустрэч і знаёмства з беларускай кухняй. Прэзентацыі і праграмы ў межах падзеі будуць прысвечаны сямі важным сферам: культуры, адукацыі, экалогіі, мясцовым грамадскім ініцыятывам, гендэру, правам чалавека і даследаванням. Акрамя таго, у межах Bў-ROOM пройдуць панэльныя дыскусіі па пытаннях адносінаў паміж ЕЗ і Беларуссю, як дадатковыя мерапрыемствы па правах чалавека Віленскага саміту.

Усе, хто зацікаўлены ў Беларусі, Усходнім партнёрствам ЕЗ, альбо ў развіцці грамадзянскай супольнасці ў цэлым запрашаюцца на Bў-ROOM для знаёмства з самымі крэатыўнымі ініцыятывамі Беларусі.

Калі ласка, зарэгіструйцеся, даслаўшы ліст на электронную скрыню info.byroom@gmail.com.