When: Monday, 19. March 2012
To: Sunday, 25. March 2012
Where: Vilnius
Contact: Алег Мяцеліца (dzienvoli2012@googlegroups.com / +37064626044)

Урачыстае адкрыццё “Беларускага тыдня” адбудзецца ў Віленскім гарадскім самакіраванні 19 сакавіка. 21 сакавіка ў Сейме Літвы пройдзе круглы стол, прысвечаны пытанням беларуска-еўрапейскіх узаемаадносін, а 23 сакавіка ў Цэнтральным архіве Літвы і навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта адкрыецца выстава “Невядомая БНР”, створаная на падставе дагэтуль невядомых архіўных матэрыялаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Таксама мерапрыемствы працягнуцца 24 і 25 сакавіка. У суботу, 24 сакавіка, беларусы запрашаюцца на святочны канцэрт у Віленскую гарадскую ратушу, а 25 сакавіка – на ўрачыстае ўскладанне кветак падпісантам Акта аб абвяшчэнні незалежнасці БНР 25 сакавіка 1918 г. “Беларускі тыдзень” завершыцца святочным аўтапрабегам па Вільні пад нацыянальнымі сцягамі.

Арганізацыйны камітэт “Беларускага тыдня” запрашае ўсіх беларусаў Віленшчыны, а таксама беларускіх гасцей літоўскай сталіцы далучыцца да святкаванняў, прысвечаных Дню Волі.


Праграма “Беларускага тыдня”

 Дзень: 19.03 (панядзелак)

 Час: 11:00 – 12:00

 Мерапрыемства: урачыстае адкрыццё “Беларускага тыдня” ў Вільні

 Мастацкая выстава Таццяны Дзянісавай “На мяжы сну і рэальнасці”

 Месца: Віленскае гарадское самакіраванне

 Адрас: Konstitucijos pr. 3 (2 паверх)

 

 Дзень: 21.03 (серада)

 Час: 11:00 – 14:30

 Мерапрыемства: круглы стол “Еўрапейска-беларускія ўзаемаадносіны на сучасным этапе”

 Месца: Сейм Літоўскай Рэспублікі

 Адрас: Gedimino pr. 53 (рэгістрацыя праз e-mail: belarusianoffice@gmail.com)

 

 Дзень: 23.03 (пятніца)

 Час: 11:00 – 12:00 і 13:00 – 14:00

 Мерапрыемства: адкрыццё выставы “Невядомая БНР”

 Месца: Цэнтральны дзяржаўны архіў Літоўскай Рэспублікі (11:00 –12:00), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (13:00 – 14:00)

 Адрас: O. Milašiaus g. 21 (Цэнтральны дзяржаўны архіў Літоўскай Рэспублікі), Valakupių g. 5 (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт)

 

 Дзень: 24.03 (субота)

 Час: 15:00 – 17:00

 Мерапрыемства: урачысты канцэрт і святочны прыём

 Месца: Віленская гарадская Ратуша

 Адрас: Didžioji g. 31

 

 Дзень: 25.03 (нядзеля)

 Час: 12:00 – 12:30 і 13:00 – 15:30

 Мерапрыемства: урачыстае ўскладанне кветак падпісантам Акта аб абвяшчэнні незалежнасці БНР 25 сакавіка 1918 года на могілках Росы і Ліпоўка. Святочны аўтапрабег па Вільні і да літоўска-беларускай мяжы

 Адрас: збор для ўскладання кветак каля галоўнага ўваходу на могілкі Росы (Rasų g. 32). Старт аўтапрабегу – ад Вострай брамы (паркоўка каля “City Gate Hotel”)