Хадзіджа Ісмаілава была вызваленая 25 мая. Сапраўдная прычына пазбаўлення волі Хадзіджы – гэта яе журналісцкія расследаванні. На працягу многіх гадоў Хадзіджа была адной з нешматлікіх журналістаў у Азербайджане, што гатовыя раскрываць такія рызыкоўныя тэмы, як парушэнні правоў чалавека і карупцыя сярод кіруючай эліты Азербайджана.
Арышт Хадзіджы адбыўся на хвалі беспрэцэдэнтнага падаўлення правоў чалавека ў Азербайджане. Хадзіджа Ісмаілава – адна з дзясяткаў палітвязняў, якія ўтрымліваюцца ў азербайджанскіх турмах на дадзены момант.
Кааліцыя “Спорт за правы” ініцыявала сімвалічную акцыю “40 пратэстаў да 40-годдзя Хадзіджы”, у межах якой розныя мерапрыемствы прайшлі па ўсім свеце для таго, каб адзначыць гэты дзень. Акцыя ў падтрымку Хадзіджы прайшла 27 мая каля амбасады Азербайджана ў Вільні. Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава далучыўся да гэтай міжнароднай акцыі і заклікаў да неадкладнага і безумоўнага вызвалення азербайджанскіх палітзняволеных.
З днем нараджэння, Хадзіджа!
Артыкулы па тэме