Тэкст падчас выступу можа адрознівацца ад цяперашняга варыянту
Паважаны Старшыня,
Гэтая заява падтрыманая кааліцыяй беларускіх праваабарончых арганізацый, якія актыўна ўдзельнічалі ў распрацоўцы даклада УПА, з удзелам Беларускага Дома правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні.
Мы прынялі да ведама ўдзел Рэспублікі Беларусь у працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду. Мы глыбока шкадуем, што УПА застаецца адзіным механізмам, які прызнаецца беларускімі ўладамі. Беларусь працягвае адмаўляцца ад супрацоўніцтва з іншымі міжнароднымі механізмамі ў галіне правоў чалавека, уключаючы дамоўныя органы і спецыяльныя працэдуры. Беларусь таксама адзіная еўрапейская краіна, якая не з’яўляецца сябрам Рады Еўропы.
Акрамя таго, мы выказваем сваё шкадаванне аб тым, што беларускія ўлады не змаглі наладзіць супрацоўніцтва па падрыхтоўцы да УПА з зацікаўленымі бакамі ў краіне, у тым ліку з незарэгістраванымі НДА. Мерапрыемствы, арганізаваныя ў межах УПА з прадстаўніцтвам ААН ў Беларусі былі таксама выключна для зарэгістраваных арганізацый.
Агулам Беларусь атрымала 257 рэкамендацыі. Беларуссю было прынята да ведама 70 рэкамендацый, якія тычыліся істотных праблем ў галіне правоў чалавека ў краіне, у тым ліку адсутнасці супрацоўніцтва са Спецыяльным дакладчыкам, ратыфікацыі Другога Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП), прыбрання крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванага НДА і ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Рэкамендацыі па канкрэтных захадах, якія павінна зрабіць Беларусь, каб спыніць пераслед журналістаў і праваабаронцаў былі таксама непрынятыя.
Акрамя таго, у дадатку да дакладу Працоўнай групы, 26 з рэкамендацый, якія тычацца такіх важных пытанняў, як патрабаванні аб унясенні паправак у закон аб сродках масавай інфармацыі і аб масавых мерапрыемствах, былі цалкам праігнараваныя.
Беларусь пацвердзіла, што 6 рэкамендацый ужо было рэалізавана, такім чынам агульная колькасць рэалізаваных рэкамендацый складае 11, што паказана ў дадатку да дакладу Працоўнай групы, у тым ліку рэкамендацыя Швейцарыі “пераканацца, што судовая ўлада з’яўляецца свабоднай ад іншых галін улады “. Мы зацікаўлены пачуць ад Беларусі, якія чынам была рэалізаваныя гэтая рэкамендацыя, улічваючы відавочную адсутнасць незалежнасці судовай улады і наяўнасць сістэматычнага пераследу адвакатаў, якія прадстаўляюць кліентаў-ахвяр парушэнняў правоў чалавека, альбо якія працуюць па справах, звязаных са смяротным пакараннем, факты чаго мы прыводзім у нашай справаздачы “Адвакаты правоў чалавека пад пагрозай”.
Мы вітаем той факт, што нягледзячы на адсутнасць адпаведных рэкамендацый падчас Агляду, 22 жніўня 2015 года былі вызваленныя 6 палітычных зняволеных, а менавіта Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Юрый Рубцоў, Арцём Пракапенка, Яўген Васьковіч.
Тым не менш, ні адзін з палітычных зняволеных не быў рэабілітаваны ў сваіх грамадзянскіх і палітычных правах, іх судзімасць не была скасаваная, таму яны будуць знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам да заканчэння тэрміну пакарання. Яны, такім чынам, не могуць браць удзел ў выбарах любых узроўняў, у тым ліку і на будучых прэзідэнцкіх выбарах 11 Кастрычніка 2015 г. Акрамя таго, наяўнасць нескасаванай судзімасці можа прывесці да выкарыстання больш жорсткіх формаў кантролю і абмежаванняў (прэвентыўнага нагляду), у тым ліку пагрозы турэмнага зняволення за парушэнне гэтых абмежаванняў.
Мы прынялі да ведама пашырэнне супрацоўніцтва беларускіх уладаў з механізмамі па назіранні за выбарамі ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі уключаючы механізмы Еўрапейскага Саюза. Тым не менш, парушэнні правоў чалавека ў краіне па-ранейшаму захоўваюцца, праваабаронцы, юрысты і журналісты рэгулярна становяцца ахвярамі пераследу і запалохвання.
Мы глыбока шкадуем, што Беларусь адхіліла шмат рэкамендацый, якія на самой справе з’яўляюцца ключавымі ў выканнані абавязацельстваў дзяржавы адпаведна з міжнародным правам правоў чалавека. Мы заклікаем Беларусь пачаць працаваць, каб эфектыўна імплементаваць рэкамендацыі, якія датычацца свабоды выказвання, асацыяцыі і мірных сходаў, а таксама спыніць пераслед грамадзянскай супольнасці і крыміналізацыю дзейнасці праваабаронцаў, і прадставіць канкрэтныя паказчыкі па рэалізацыі рэкамендацый. Каб зрабіць гэта, краіна павінна у поўнай меры супрацоўнічаць з міжнароднымі механізмамі маніторынгу правоў чалавека.
Заява Фундацыі Дамоў правоў чалавека, якую падтрымалі:
Асамблея НДА Беларусі, Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дакументацыйны цэнтра, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Грамадзянская ініцыятыва «За свабоднае веравызнанне», РГА “Прававая ініцыятыва”, Цэнтр прававой трансфармацыі цэнтр (Lawtrend), Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Камітэт Салідарнасць.