Агляд складаецца з дзвюх частак, у першай пералічаныя асноўныя фактары, якія ўплываць на сітуацыю з правамі чалавека, а другая адлюстроўвае сітуацыю са свабодай слова, свабодай сходаў, свабодай асацыяцый і адпраўленнем правасуддзя ў краіне.
Хоць за справаздачны перыяд, па словах аўтараў агляду, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не зведала значных змен, можна вылучыць шэраг падзей, якія аказалі на яе ўплыў.
Адна з самых важных – узброены канфлікт ва Украіне. Мінск выступіў пляцоўкай для абмеркавання і пошукаў вырашэння гэтага канфлікту. Удзел Беларусі ў вырашэнні ўкраінскага пытання некалькі павысіў рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі і імідж краіны, а таксама ў некаторай ступені зблізіў цяперашнюю дзяржаўную ўладу з Еўропай. У той жа час у напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў улады пачынаюць баяцца кіеўскага сцэнара, што немінуча адбіваецца на свабодзе сходаў у Беларусі.
Важную ролю адыгралі сацыяльна-эканамічныя праблемы, выкліканыя ў тым ліку фінансавым крызісам у Расіі. У пачатку года значна знізіўся курс беларускага рубля, зменшыліся рэальныя даходы насельніцтва.
Як следства гэтых падзей, многія грамадзяне Беларусі страцілі працу. На гэтым фоне моцна ўскладніла сітуацыю перспектыва ўвядзення дэкрэта “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», які абавязвае «грамадзян Беларусі, пастаянна пражываючых у рэспубліцы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш 183 каляндарных дзён у мінулым годзе », выплачваць збор).
Сітуацыя ў пытаннях свабоды выказвання меркавання ў першым квартале 2015 характарызавалася далейшым узмацненнем кантролю ўладаў за інфармацыйнай прасторай краіны. Некалькі інфармацыйных сайтаў былі зноў заблакаваныя на некалькі дзён. Працягваўся пераслед журналістаў-фрылансераў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. Павялічылася колькасць папярэджанняў, вынесеных Міністэрствам інфармацыі рэдакцыям СМІ па нязначных падставах.
На працягу першых трох месяцаў 2015 у краіне ў цэлым працягвалася тэндэнцыя, характэрная для папярэдніх перыядаў, – моцнае абмежаванне магчымасцяў рэалізацыі гарантаванага Канстытуцыяй Беларусі права на правядзенне мірных сходаў. Ніякіх заканадаўчых зменаў у гэтай сферы не адбылося.
Можна таксама адзначыць тэндэнцыю да пашыранага тлумачэння палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах», калі праваахоўныя органы і суды прыраўноўваюць да масавага мерапрыемства літаральна любую сумесную прысутнасць грамадзян у грамадскім месцы. Прычым такое тлумачэнне носіць выбарчы характар і адрозніваецца ў залежнасці ад палітычнай мэтазгоднасці.
Сітуацыя са свабодай асацыяцый і адпраўленнем правасуддзя ў краіне таксама значных зменаў не пацярппела. Заканадаўча па-ранейшаму ўсталяваны парадак, які перашкаджае доступу да замежнага фінансавання арганізацый грамадзянскай супольнасці ды захоўваецца практыка неабгрунтаваных адмоваў у рэгістрацыі, у тым ліку на падставе малазначных недахопаў у афармленні дакументаў.
У якасці станоўчай практыкі, накіраванай на рэалізацыю канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне інфармацыі, праваабаронцы адзначаюць тое, што суды працягваюць інфармаваць грамадскасць аб ходзе разгляду найбольш рэзанансных і значных спраў. У гэтым кантэксце варта адзначыць таксама і тое, што 27 лютага Вярхоўны Суд сфармаваў спіс асобаў, адказных за ўзаемадзеянне са СМІ ў судах Рэспублікі Беларусь. Да іх жа варта звяртацца па пытаннях фота, кіна- і відэаздымкі ў ходзе судовага разбору і да пачатку судовага працэсу.
Поўная версія агляду далучаная.
***
Аналітычны агляд з’яўляецца вынікам супрацоўніцтва паміж беларускімі праваабарончымі арганізацыямі: РПГА “Беларускім Хельсінкскім Камітэтам” (БХК), Беларускай асацыяцыяй журналістаў (ГА «БАЖ»), Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі, Цэнтрам прававой трансфармацыі, Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, Асветніцка-дабрачыннай установай «Камітэт «Салідарнасць».
Documents:
- Аналітычны агляд сітуацыі з правамі чалавека за студзень-сакавік 2015 года
Артыкулы па тэме