Праект цягам паўгода ажыццяўлялі выпускнікі і эксперты праграмы Сеткі дамоў правоў чалавека «Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў» з ініцыятывы Беларускага дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і праваабарончых арганізацый Беларусі.
Як адзначалася падчас прэзентацыі, цягам усяго перыяду існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь з 1991 года, міжнародныя праваабарончыя механізмы (органы і працэдуры, устаноўленыя адпаведнымі міжнароднымі актамі для абароны і прасоўвання правоў чалавека) выкарыстоўваліся ў адносінах Беларусі не толькі ахвярамі парушэнняў правоў чалавека, юрыстамі, адвакатамі і праваабаронцамі, але і самой дзяржавай, а таксама міжнароднымі структурамі, у тым ліку недзяржаўнымі.
Аднак за мінулыя 23 гады не было спробаў скласці комплексны агляд тых праваабарончых механізмаў, якія былі ўжыты ў адносінах да Беларусі, прааналізаваць эфектыўнасць іх выкарыстання, прапанаваць шляхі аптымізацыі гэтай працы. Названыя задачы і вырашаюцца ў даследчым праекце.
Аўтары выказалі спадзяванне, што даследаванне будзе спрыяць умацаванню патэнцыялу праваабарончай супольнасці ў выкарыстанні міжнародных праваабарончых механізмаў дзеля забеспячэння лепшай абароны ахвяраў парушэнняў правоў чалавека і дзеля прадухілення гэтых парушэнняў, глыбейшаму ўспрыняццю неабходнасці і значнасці гэтых механізмаў грамадствам і дзяржавай, адказнымі за рэалізацыю міжнародных абавязкаў у галіне правоў чалавека.
У даследаванні разгледжана сістэма адносінаў у сувязі з выкарыстанем міжнародных праваабарончых механізмаў : дзеянні і ўстаноўкі праваабаронцаў і грамадзян, дзейнасць саміх механізмаў адносна Беларусі (працэдуры, камунікацыі, фармальныя вынікі ў выглядзе зваротаў, рэкамендацый, рашэнняў), рэакцыя структураў дзяржаўнай улады Беларусі, непасрэдна ўцягнутых у сферу дзеяння міжнародных прававых механізмаў (пытанні ўзаемадзеяння з імі і праваабарончай супольнасю, удзел у працэдуры і выкананне рашэнняў/рэкамендацый).
Аўтары даследавалі дакументы міжнародных органаў (рашэнні, заключэнні, даклады), альтэрнатыўныя даклады, падрыхтаваныя недзяржаўнымі арганізацыямі, дакументы, атрыманыя ад праваабаронцаў (у тым ліку ліставанне з дзяржаўнымі структурамі Беларусі), інфармацыю з сайтаў міжнародных арганізацый, публікацыі ў СМІ за перыяд з 1991 па 2014 гады. Даследчыкі таксама абаперліся на вынікі праведзенага ў межах праекту апытання 20 беларускіх праваабаронцаў, якія маюць вопыт звяртання да міжнародных праваабарончых механізмаў .
Апроч таго, у праекце разглядаюцца механізмы ААН, у тым ліку Універсальны перыядычны агляд, спецыяльныя працэдуры Савета па правах чалавека (спецдакладчыкі, працоўныя групы), перыядычныя даклады Рэспублікі Беларусь і альтэрнатыўныя даклады ў кантрольныя органы міжнародных дамоваў (Камітэт па правах чаалавека, Камітэт па ліквідацыі дыскрымнацыі ў адносінах да жанчын, Камітэт супраць катавання, Камітэт па сацыяльных, эканамічных і культурных правах, Камітэт па правах дзіцяці, Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі), працэдура індывідуальных паведамленняў ў кантрольныя органы міжнародных дамоваў (КПЧ і КЛДЖ); высновы Венецыянскай каміссі Савета Еўропы па пытаннях беларускага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі, а таксама заключэнні АБСЕ па пытаннях выбарчага заканадаўства і маніторынгу судовых працэсаў.
Удзельнікі прэзентацыі адзначалі, што ў большасці выпадкаў беларуская дзяржава ігнаруе рашэнні і рэкамендацыі міжнародных органаў, аднак вымушана лічыцца з міжнароднымі прававымі механізмамі. Гэта, між іншым, праяўляецца ў рэдкіх фактах узнаўлення права, зменаў заканадаўства і імплементацыі рэкамендацый, а таксама ў іншых спробах захаваць твар і надаць беларускай аўтарытарнай дзяржаве хоць нейкі імідж прававой.
Рускамоўная версія даследчага праекту аб’ёмам 186 старонак пакуль існуе ў элетронным выглядзе і перакладаецца на ангельскую мову для распаўсюду сярод беларускіх і замежных дзяржаўных і няўрадавых структур, а таксама міжнародных арганізацый. У перспектыве мажлівы выпуск друкаванага варыянту даследчага праекту.
Documents:
- Эффективность использования международных правозащитных механизмов в отношении Беларуси
Артыкулы па тэме
Защита адвокатов прав человека – гарантия справедливого суда
“Найноўшая гісторыя ў асобах” – кніга гістарычнага аптымізму
Суд не задаволіў скаргу праваабаронцы Алены Танкачовай на рашэнне аб высылцы з Беларусі