У дакладзе адзначаецца, што па стане на ліпень 2014 года ў турмах знаходзяцца сем палітвязняў: Мікалай Статкевіч, Эдуард Лобаў, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Васіль Парфянкоў.
Міклаш Харасці таксама рэкамендуе беларускаму ўраду гарантаваць незалежнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў, ствараючы ўмовы для таго, каб яны маглі працаваць, не баючыся рэпрэсій.
Сярод іншых рэкамендацый:
– Правесці ўсебаковы агляд беларускага заканадаўства, што датычыцца свабоды асацыяцыяў, і прывесці ў адпаведнасць з міжнароднымі нормамі;
– Адмяніць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі);
– Ліквідаваць усе прававыя і адміністрацыйныя перашкоды для атрымання няўрадавымі арганізацыямі і праваабаронцамі фінансавання, у тым ліку з-за мяжы, і прывесці заканадаўства, якое рэгулюе пытанні фінансавання НДА, і практыку ў гэтай галіне ў адпаведнасць з нормамі міжнароднага права;
– Ануляваць дыскрэцыйныя паўнамоцтвы ўрадавых органаў на вынясенне папярэджанняў у дачыненні да дзейнасці НДА, на падставе якіх іх дзейнасць можа быць спыненая і актывісты могуць быць пакараныя;
– Зарэгістраваць праваабарончы цэнтр "Вясна" і ўсе НДА, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі па палітычных матывах;
– Спыніць кампаніі ў дзяржаўных СМІ па дыскрэдытацыі НДА, якія крытыкуюць урад, і спрыяць аб’ектыўнаму асвятленню іх працы ў сферы абароны правоў чалавека;
– Спыніць пераслед судовымі органамі недзяржаўных СМІ і журналістаў;
– Спыніць практыку стварэння перашкодаў для НДА, якія рэалізуюць сваё права на свабоду мірных сходаў, уключна дэманстрацыі, пікеты і флэш-мобы, а таксама іх прыгнёту і пакарання, і перагледзець заканадаўства ў гэтай галіне, каб прывесці яго ў адпаведнасць з міжнароднымі нормамі і стандартамі;
– Стварыць бяспечныя і спрыяльныя ўмовы для грамадзянскай супольнасці, уключаючы праваабаронцаў, у прыватнасці зліквідаваўшы перашкоды для працы НДА і актывістаў грамадзянскай супольнасці;
– Забяспечваць ўсебаковую абарону НДА і праваабаронцаў ад прыгнёту, запалохвання і гвалту, забяспечваючы аператыўнае, дбайнае і транспарэнтнае расследаванне такіх дзеянняў, а таксама пераслед у судовым парадку і пакаранне асобаў, якія гэта здзяйсняюць;
– Забяспечыць абаронцам правоў ЛГБТ-меншасцяў іх права на свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцыі, каб яны не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за ажыццяўленне гэтых правоў і не падвяргаліся пагрозе гвалту, прыгнёту, пераследу, запалохванню або дыскрымінацыі па прычыне іх сэксуальнай арыентацыі;
– Прыкладаць добрасумленныя намаганні для стварэння нацыянальнайустановы па правах чалавека ў адпаведнасці з Парыжскім прынцыпамі ў супрацоўніцтве з усімі нацыянальнымі НДА, жадаючымі выступаць у абарону правоў чалавека.
Артыкулы па тэме
Праваабаронцы заклікаюць адмяніць смяротнае пакаранне ці хаця б змяніць працэдуру яго выканання
Беларускія НДА накіравалі ў ААН даклад у рамках працэдуры Ўніверсальнага перыядычнага агляду
Камітэт па правах чалавека прыняў пяць новых рашэнняў па Беларусі