Пратакол па выніках кансультацый Трохбаковай кантактнай групы па сумесных кроках, скіраваных на імплементацыю Мірнага плану Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і ініцыятываў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна
Па выніках разгляду і абмеркавання прапановаў, унесеных удзельнікамі кансультацый у Менску 1 верасня 2014, Трохбаковая кантактная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расійскай Фэдэрацыі і Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе дасягнула згода адносна неабходнасці ажыццявіць наступныя крокі:
- Забяспечыць неадкладнае двухбаковае спыненне ўжывання зброі.
- Забяспечыць маніторынг і верыфікацыю з боку АБСЕ рэжыму неўжывання зброі.
- Ажыццявіць дэцэнтралізацыю ўлады, у тым ліку шляхам прыняцця Закону Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей» (Закон аб асаблівым статусе).
- Забяспечыць пастаянны маніторынг на расейска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы і верыфікацыю з боку АБСЕ са стварэннем зоны бяспекі ў памежных раёнах Украіны і Расійскай Фэдэрацыі.
- Неадкладна вызваліць усіх закладнікаў і незаконна ўтрыманых асобаў.
- Прыняць закон аб недапушчэнні пераследу і пакарання асобаў у сувязі з падзеямі, якія адбыліся ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.
- Працягнуць інклюзіўны агульнанацыянальны дыялог.
- Прыняць меры для паляпшэння гуманітарнай сітуацыі на Данбасе.
- Забяспечыць правядзенне датэрміновых мясцовых выбараў у адпаведнасці з Законам Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей» (Закон аб асаблівым статусе).
- Вывесці незаконныя ўзброеныя фармаванні, ваенную тэхніку, а таксама баевікоў і наймітаў з тэрыторыі Ўкраіны.
- Прыняць праграму эканамічнага адраджэння Данбаса і аднаўлення жыццядзейнасці рэгіёну.
- Даць гарантыі асабістай бяспекі для ўдзельнікаў кансультацый
Удзельнікі Трохбаковай кантактнай групы:
Пасол Хайдзі Тальявіні
Другі Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма
Пасол Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў
Аляксандр Захарчанка
Ігар Платніцкі
Артыкулы па тэме