Кожны чалавек мае права жыць у свабодным грамадстве гэтак жа, як атрымліваць задавальненне ад сваіх любімых відаў спорту. Чэмпіянат свету кідае Беларусі цяжкі выклік прадэманстраваць, што ў жыцці і ў спорце яна сапраўды адпавядае асноўнаму прынцыпу добрага спартыўнага спаборніцтва, сумленнай гульні.

Прымаючы глабальнае спартовае спаборніцтва, што заахвочвае справядлівасць і прытрымліваецца сталых правіл, Беларусь павінна ісці услед гэтаму прыкладу і паказаць сваім грамадзянам і міжнароднай супольнасці, што яна можа гуляць па правілах.Забаўляльныя і эканамічныя магчымасці міжнароднага спартыўнага мерапрыемствы не павінны адцягваць увагу ад пастаянных парушэнняў правоў чалавека. Падтрымліваючы сумленнае спаборніцтва, Беларусь павінна таксама падтрымліваць асноўныя правы і свабоды сваіх грамадзян, у тым ліку права на свабоду выказвання меркавання без страху помсты, права на абарону сваіх свабод і інтарэсаў шляхам фарміравання асацыяцыі, і права выбіраць сваіх кіраўнікоў шляхам свабодных і справядлівых выбараў.

Мы падтрымліваем права кожнага грамадзяніна Беларусі на свабоду. Мы заклікаем лідэраў  і грамадзян Беларусі распачаць рашучыя крокі ў кірунку ператварэння Беларусі ў адкрытую і дэмакратычную краіну, дзе сумленная гульня з’яўляецца не толькі дэвізам, але ладам жыцця – падчас і пасля правядзення Чэмпіяната свету па хакеі. І мы запрашаем іншых далучыцца да гэтага закліку.

***

Шэраг міжнародных праваабарончых і грамадскіх арганізацый распачалі кампанію
“Сумленная гульня па-за спортам” (Fair Play Beyond Sport), створаную ў падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, у той час як Беларусь прымае Чэмпіянат свету па хакеі 9-25 мая.

Міжнародная ўвага, аднак, павінна быць накіравана не столькі на хакей колькі на парушэнні правоў чалавека, якія надалі Беларусі тытул, «апошняй дыктатурай Еўропы». На працягу двух дзесяцігоддзяў, урад Лукашэнкі ўвёў беспрэцэндэнтныя абмежаванні на свабоду слова, аб’яднанняў і сходаў; сотні людзей атрымалі турэмныя тэрміны па палітычна матываваных справах. Дзевяць палітычных зняволеных застаюцца за кратамі.

Кампанія “Сумленная гульня па-за спортам” была створана, каб прыцягнуць увагу да становішча беларускіх грамадзян, актывістаў і праваабаронцаў.

Documents: