14 сакавіка ўдзельніцы праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” Ганна Аземша і Паліна Бродзік мусілі праводзіць трэнінг для назіральнікаў на мясцовых выбарах, калі іх аўтамабіль спыніла ДАІ. Удзельніц праекта даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёна Мінска нібыта па падазрэнні ў здзяйсненні ДТП, дзе канфіскавалі канцылярскія тавары і матэр’ялы, неабходныя для правядзення трэнінгаў.

Праз некалькі дзён пасля здарэння, 16 сакавіка, на адным з галоўных дзяржаўных тэлеканалаў краіны выйшаў сюжэт, прысвечаны выбарам. Журналістка распавяла, што знайшла брашуру праекта з заклікам назіраць за выбарамі і алгарытмам назірання ў сваёй паштовай скрыні, і звярнулася да сакратара Цэнтрвыбаркама Мікалая Лазавіка з наіўным пытаннем: “Гэта ўвогуле законна?”.

Мікалай Лазавік узгадаў таксама такія ініцыятывы па назіранні за выбарамі, як “Праваабаронцы за свабодныя выбары” і ““За справядлівыя выбары”. Ён патлумачыў іх з’яўленне і дзейнасць не цікавасцю грамадзян да выбарчага працэсу, а жаданнем “не праводзячы вялікай працы па маніторынгу за выбарамі, карыстаючыся вынікамі працы другіх грамадзянаў, сабраць хоць нейкі матэр’ял, абагульніць і прадставіць замежным спонсарам”. Лазавік таксама распавёў, што праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” – гэта “дзейнасць 4-5 студэнтаў Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта, які нават знаходзіцца не ў Беларусі”. Варта адзначыць, што ў якасці назіральнікаў ад праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” толькі на гэтых выбарах  выступіла больш за сотню чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі. У дадзеным выпадку застаецца толькі здагадвацца, ці сапраўды сакратар Цэнтрвыбаркама так мала ведае пра працу назіральнікаў, ці наўмысна скажае інфармацыю.

Каманда праекта ў сваю чаргу заяўляе, што нягледзячы на ўсе перашкоды і спробы негатыўна паўплываць на працу  ўдзельнікаў, назіранне будзе праходзіць так, як і было запланавана: “Вельмі цікава , што наша затрыманне супала з каментаром самога Лазавіка на тэлебачанні , наіўна было б лічыць гэта выпадковасцю. Улада спрабуе выкарыстаць усе свае рэсурсы ад МУС да медыя , каб хоць неяк перашкодзіць нашай працы. Планы мы не мяняем. Мы збіраліся назіраць і будзем гэта рабіць , нягледзячы на ўсе перашкоды , якія нам чыняць . Мы не робім нічога незаконнага , таму нам няма чаго баяцца. Цікавасць з боку ўладных структур можна патлумачыць толькі тым , што мы ідзём правільным шляхам і нас пачынаюць успрымаць як сілу , якая можа на нешта паўплываць” .

***

Праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”   дае маладым беларусам унікальную магчымасць знутры зірнуць на палітычныя працэсы, азнаёміцца з досведам незалежных назіральнікаў з Беларусі і набыць практычныя навыкі праз удзел у назіранні за выбарамі ў суседніх краінах. Праект займаецца грамадскім назіраннем. У беларускім кантэксце гэта дазваляе не асацыяваць сябе ні з якімі палітычнымі партыямі ці рухамі. Грамадскія назіральнікі маюць шанец паглядзць на выбарчы працэс і працэдуру фармавання вышэйшых органаў улады знутры.

Артыкулы па тэме

Спецдакладчык ААН Міклаш Харасці: «Беларусь павінна гарантаваць права выбіраць і быць абраным»

У пытанні свабоды слова Беларусь прызнаная адной з горшых краін

Беларусы назіралі за прэзідэнцкімі выбарамі ў Чэхіі