У часе Форуму прысутныя абмеркавалі сітуацыю ў правабарончым руху, стан правоў чалавека ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, магчымую стратэгію дзеянняў беларускіх праваабаронцаў.
На адкрыцці форуму сябра «Вясны» і прэзідэнт Беларускага ДПЧ Таццяна Равяка (на фота) адзначыла, што праваабарончы рух у Беларусі «развіваецца і пашыраецца», нягледзячы на тое, што апошнія гады — час цяжкіх выпрабаванняў для беларускіх праваабаронцаў.
Так, Таццяна Равяка адзначыла, што старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі, які быў адным з ініцыятараў правядзення падобных форумаў, зараз знаходзіцца ў зняволенні, што з’яўляецца «ацэнкай ўладамі яго праваабарончай дзейнасці, выклікам ўсёй праваабарончай супольнасці Беларусі».
Для Алеся Бяляцкага было сімвалічна зарэзерваванае крэсла ў залі. “Алесь і ў думках, і ў справах, і сення, і заўседы з намі,” – заявіла Таццяна Равяка.
Хвілінай маўчання прысутныя адзначылі заслугі ў беларускім праваабарончым руху Барыса Звозкава, аднаго з заснавальнікаў і першага прэзідэнта Беларускага Дома правоў чалавека, які пайшоў з жыцця ў 2012 годзе.
Cпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці не змог прысутнічаць на Форуме, аднак накіраваў прысутным прывітальны зварот, у якім адзначыў ролю працы беларускіх праваабаронцаў не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе, і ў цэлым свеце: “Арганізацыі, што працуюць на правы чалавека, і іх сябры з’яўляюцца лепшымі прыкладамі грамадзянскага патрыятызму ва ўсім свеце. У любой кропцы свету іх праца не з’яўляецца простай і не пазбаўлена цяжкасцяў. Але гэта асабліва праўдзіва ў краінах, да якіх на дадзены момант, на жаль, адносіцца і Беларусь, дзе іх праца штучна ускладненая сістэмай абмежаванняў, а часам і вымагае вялікіх ахвяр праз рэпрэсіі ды жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне з ахвярамі рэпрэсій.”
Падчас Форума удзельнікі змаглі абмеркаваць праблемы вызначэння і вызвалення палітвязняў, праблему смяротнага пакарання, пытанні адукацыі ў галіне правоў чалавека і іншыя важныя і актуальныя на дадзены момант у галіне абароны правоў чалавека. Па выніках працы былі прынятыя рэзалюцыі аб захадах па вяртанні Беларусі да выканання міжнародных стандартаў па правах чалавека, аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі і зварот ІІІ Беларускага праваабарончага форуму да саміту Усходняга Партнёрства.
Поўныя тэксты дакументаў далучаем.
***
У аргкамітэт сёлетняга Форуму ўвайшлі ПЦ «Вясна», Беларускі Хельсінскі Камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Цэнтр прававой трансфармацыі, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць», Беларускі дакументацыйны цэнтр і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі. Мерапрыемства стала працягам традыцыі, закладзенай папярэднімі Беларускімі правабарончымі форумамі, што адбыліся ў 2004 і ў 2010 гадах.
Documents:
- Заява ІІІ Беларускага праваабарончага форуму
Аб захадах па вяртанні Беларусі да выканання міжнародных стандартаў па правах чалавека - Рэзалюцыя ІІІ Беларускага праваабарончага форуму
Аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі - Зварот ІІІ Беларускага праваабарончага форуму
Да саміту Усходняга Партнёрства - Зварот Міклаша Харасці да Трэцяга Беларускага праваабарончага форума
- Руководство по определению понятия «политический заключенный»
- Стратэгічная канцэпцыя развіцця беларускага праваабарончага руху
Артыкулы па тэме
Спецдакладчык ААН сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі
Вызваленне палітвязняў – абавязковая ўмова для ўзнаўлення ўзаемаадносін ЕЗ з Беларуссю