Харасці настойліва заклікае ўрад Беларусі неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне да таго, як адпаведнае заканадаўства і судовая сістэма можа быць рэфармавана і вышэйшая мера пакарання можа быць выдаленая з Крымінальнага кодэкса краіны. Беларусь з’яўляецца адзінай еўрапейскай краінай, якая да гэтага часу прымяняе смяротнае пакаранне за некаторыя злачынствы ў часы вайны і міру.
– Гэта недапушчальна, што беларусы павінны жыць у страху таго, што непразрыстыя і палітычна-кантраляваныя суды выносяць смяротныя выракі ў выніку працэсу без гарантый справядлівага судовага разбору або права звяртацца ў міжнародныя органы – падкрэсліў Харасці.
Ён апісвае адсутнасць празрыстасці і статыстыку аб смяротным пакаранні ў Беларусі як «ганебную». Абвінавачаны пазбаўляецца жыцця стрэлам у патыліцу, сваякам пакараных не паведамляюць пра запланаваную дату пакарання смерцю, гэтаксама сваякоў не інфармуюць пра тое, дзе пахавана цела. Тое, як смяротнае пакаранне ажыццяўляецца ў Беларусі можна лічыць бесчалавечным абыходжаннем, сказаў сп. Харасці.
Артыкулы па тэме
Агляд правоў чалавека ў Беларусі: бягучае становішча
Маці расстралянага Любоў Кавалёва прызнаная чалавекам года ў родным горадзе