– Узнагароджанне Алеся Бяляцкага Прэміяй Вацлава Гавэла у галіне правоў чалавеказ’яўляецца важным прызнаннем і ушанаваннем мужнай і працяглай праваабарончай працы Алеся.Ён сапраўды заслужыў гэтую прэмію. Будзем спадзявацца, што яна будзе мець каталізуючы эффект на пытанне яго датэрміновага вызвалення з турмы, а таксама на пытанне вызвалення іншых палітвязняў у Беларусі. Мы так сумуем па Алесю і хочам бачыць яго з намі зараз. Ён патрэбны Беларусі, ён патрэбны і міжнароднай праваабарончай супольнасці. Ён патрэбныя як узор для пераймання і як настаўнік для ўсіх нас, кажа Марыя Дале, выканаўчы дырэктар Фундацыі Дома Праў Чалавека.
Імя пераможцы абвясціў старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Жан-Клод Міньён 30 верасня ў Страсбургу. Узнагароду атрымала жонка праваабаронцы Наталля Пінчук, якая прысутнічала на цэрымоніі.
Алесь Бяляцкі трапіў ў турму ў 2011 годзе пасля судовага разбору, які быў адзінадушна асуджаны міжнароднай супольнасцю. На працягу многіх гадоў Алесь змагаўся дзеля аказання дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі і распаўсюджваў інфармацыю аб парушэнні правоў чалавека ў краіне. Ён з’яўляецца старшынём праваабарончага цэнтра “Вясна”, якую ён стварыў у 1996 годзе, таксама ён з’яўляецца віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека з 2007 году.
Сетка ДПЧ заклікае вызваліць Алеся Бяляцкага
Сетка Дамоў правоў чалавека (СДПЧ) неаднаразова заклікала да неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага. Для нас яго арышт быў адвольным з першага дня 4 жніўня 2011 г.
Алесь Бяляцкі: 2 гады адвольнага арышту ў Беларусі
Фундацыя Дамоў правоў чалавека супраць пераследу Бяляцкага
Праваабаронцы патрабуюць вызвалення палітвязняў у Беларусі (абноўлена)
У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім
Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека паведаміла ААН пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
4 жніўня – Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі
Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага
Знакавае рашэнне ААН: Затрыманне Алеся Бяляцкага адвольнае, патрабуецца вызваленне і кампенсацыя
Алеся Бяляцкага падтрымала больш за 100 тысяч чалавек па ўсім свеце