Зміцер Дашкевіч разам са сваім паплечнікам Эдуардам Лобавым быў арыштаваны за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года. У двары жылога дома ў Мінску яны нібыта збілі двух чалавек. На судзе так ніхто і не змог убачыць гэтых людзей, якія выдавалі сябе за беспрацоўных. Яны хаваліся ў суседнім пакоі і давалі паказанні праз прычыненыя дзверы.

Дашкевічу далі 2 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, а Лобаву — 4 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Па заканчэнні двухгадовага тэрміну адбыўся закрыты суд, дзе Дашкевіч быў прызнаны вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі і асуджаны да году пазбаўлення волі. Апошні год маладафронтавец адбываў пакаранне ў Гродзенскай турме. 28 жніўня яго вызвалілі, але за ім ўсталяваны прэвентыўны нагляд. “Таму гэта ўмоўная “свабода”, – кажа актывіст. – У любы момант мяне могуць ізноў закінуць у турму”.

Афіцыйна Зміцеру Дашкевічу прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні толькі аднойчы, калі ён сядзеў у Горках. “Начальнік запрасіў да сябе і прапанаваў напісаць прашэнне аб памілаванне, паабяцаўшы, што выпусцяць на волю. Але я адмовіўся”, — распавёў актывіст.

Аднак неафіцыйных прапановаў напісаць прашэнне было шмат. Невядома толькі, ці гэта была ініцыятыва турэмнага начальства, ці загад зверху. . Пра стаўленне да сябе ў турме Дашкевіч распавёў, што адміністрацыі розных турмаў спрабавалі выкарыстоўваць зняволеных дзеля таго, каб яны ўплывалі на яго, але пераважна паўсюль ён атрымліваў падтрымку.

Сустракаць Дашкевіча з’ехаліся людзі з розных куткоў Беларусі
Перад вызваленнем Дашкевіча людзі пачалі збірацца яшчэ напярэдадні ўвечары і чакалі вызвалення Дашкевіча цэлую ноч. Некалькі разоў да іх падыходзілі супрацоўнікі міліцыі і папярэджвалі аб недапушчальнасці пікетавання. Моладзь прыехала з розных гарадоў краіны .

Прысутных перад выхадам Дашкевіча папярэджвалі, каб нічога не пісалі на сценах турмы.

Пасля вызвалення Дашкевіч заявіў, што адчувае сябе здаровым, ён падзякаваў усім за падтрымку, якую адчуваў за кратамі і заявіў, што плануе працягваць сваю ранейшую дзейнасць.

Артыкулы па тэме

Беларускія праваабаронцы салідарныя з Варонежскім Домам Правоў Чалавека

Беларусу пагражае зняволенне за дабрачыннасць

Юстас Палецкіс: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі выклікае асцярогу