Напачатку лютага 2009 году стала вядома пра продаж памяшкання ў Варонежы, у якім размешчаны Дом Правоў Чалавека — супольнасць грамадзянскіх і праваабарончых арганізацый, месца для працы розных моладзевых і грамадзянскіх ініцыятыўных груп.

Грамадскія і палітычныя актывісты Гомеля накіравалі зварот губернатару Варонежа Аляксею Гардзееву з просьбай не пазбаўляць Дом правоў чалавека памяшкання.

Копіі звароту таксама накіраваны ўпаўнаважанаму па правах чалавека ў Варонежскай вобласці, кіраўніку гарадской акругі Варонежа, старшыні Савета пры Прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека, а таксама упаўнаважанаму па правах чалавека РФ.

Дом правоў чалавека — супольнасць сацыяльна-арыентаваных грамадскіх, дабрачынных і праваабарончых арганізацый, вядомых далёка за межамі Варонежа і Варонежскай вобласці, якая з’яўляецца адным з найбуйнейшых і найстарэйшых у Расіі цэнтраў, якія забяспечваюць захаванне і абарону правоў грамадзян.

У Доме правоў чалавека працуюць каля дзесяці грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку Канфедэрацыя свабоднай працы, Міжрэгіянальная праваабарончая група, «Мемарыял», прафсаюзы літаратараў і журналістаў. У траўні 2013 года Упраўленне маёмасных і зямельных адносін Варонежскай гарадской адміністрацыі паведаміла арганізацыям, якія знаходзяцца ў будынку, аб разрыве дамовы арэнды і неабходнасці вызваліць займаемыя памяшканні.

«Дзейнасць арганізацый-удзельнікаў ДПЧ вядомая ў Расіі і за яе межамі, забяспечваючы станоўчы імідж горада, рэгіёну і краіны ў цэлым, пацвярджаючы тэзісы аб найважнейшай ролі грамадскіх арганізацый ва ўмацаванні ўзаемаразумення і даверу паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю. Дзякуючы працы нашых калег з ДПЧ, і мы ведаем пра Варонеж як аб адным з цэнтраў грамадскай актыўнасці ў Расіі», – пракаментаваў Леанід Судаленка.

Артыкулы па тэме

Беларусу пагражае зняволенне за дабрачыннасць

Новая назва: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

У Вільні прайшлі акцыі салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі