Заснавальніку прытулку для бяздомных Аляксею Шчадрову — 28 гадоў. Беларус скончыў медычную вучэльню, мае дыплом фельчара, працаваў на хуткай дапамозе. Потым у жыцці Аляксея быў складаны перыяд: за тое, што краў і прадаваў медычныя прэпараты наркатычнага ўздзеяння, ён адбыў два гады за кратамі. У калоніі пакаяўся, стаў шчырым вернікам і на волі заняўся дабрачыннасцю — адкрыў у вёсцы прытулак для бяздомных і былых алкаголікаў. Паводле кнігі рэгістрацыі пастаяльцаў гэтага «Дома міласэрнасці», за два гады ў ім пажылі больш за 90 чалавек. Некаторыя па колькі дзён, а ёсць і такія, хто затрымаўся больш як на год. Яшчэ гэтай зімой у 4 дамах прытулку жыло 27 чалавек, а цяпер — менш за 10.
Людзі пачалі з’язджаць пасля таго, як 18 чэрвеня адносна Аляксея Шчадрова завялі крымінальную справу — яму пагражае 2 гады зняволення за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Між тым зарэгістраваць свой «Дом міласэрнасці» Аляксей, як ні спрабаваў, не змог: тое, што ён з пастаяльцамі моліцца ў звычайным доме, з пункту гледжання беларускага заканадаўства ёсць парушэнне. Як і тое, што там жывуць людзі без дакументаў, рэгістрацыі і прапіскі. У цэлым, як мяркуе Аляксей Шчадроў, ягоная дзейнасць не супадае з лініяй мясцовай улады.
«У выканкаме як сказалі? Што ў нас бамжоў няма, у нас ёсць малазабяспечаныя. А праблема ў тым, што такія людзі бяздомныя ёсць, і ім ніхто не хоча дапамагаць, імі не хочуць займацца».
Аляксей Шчадроў распавёў, што ўтрымлівае свой прытулак праз ахвяраванні грашыма, ежай, адзеннем. Ахвяраванні даюць вернікі, касцёл, простыя людзі, як багатыя, гэтак і бедныя.
Праваабаронцы: артыкул 193-1 парушае Міжнародны пакт аб палітычных і грамадзянскіх правах
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч адзначае, што ў 2011 годзе выйшла Заключэнне Венецыянскай камісіі адносна артыкулу 193-1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. У Заключэнні, у прыватнасці, гаворыцца, што артыкул 193-1 парушае Міжнародны пакт аб палітычных і грамадзянскіх правах і з’яўляецца патэнцыйным інструментам для дзяржавы ў стрымліванні грамадскіх актывістаў, дае ўладам шырокія паўнамоцтвы ўмешвацца ў фундаментальнае права на свабоду асацыяцый, свабоду думкі, перакананняў і іх выказвання.
За перыяд з 2005 па 2012 год 18 сябраў незарэгістраваных арганізацый былі асуджаныя па артыкуле 193.1. Пяцёра з іх да пазбаўлення волі. Многія актывісты атрымлівалі ад пракурораў афіцыйныя папярэджанні з патрабаваннямі спыніць іх дзейнасць у незарэгістраваных арганізацыях. У судах ніводная справа па артыкуле 193.1 не была вырашаная на карысць абвінавачаных.
Артыкулы па тэме
Юстас Палецкіс: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі выклікае асцярогу
Алесь Бяляцкі: 2 гады адвольнага арышту ў Беларусі
Проект «Ease of Access»- создание интерактивной платформы помощи людям с ограниченными возможностями