Лекцыя ў беларсукай гімназіі імя Францыска Скарыны – гэта адно з шэрагу мерапрыемстваў, што запланаваныя студэнтамі Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта ў межах прахаджэння практыкі ў Беларускім Доме правоў чалавека. Студэнты стажыруюцца ў Доме правоў чалавека, атрымліваючы магчымасць глыбей пазнаёміцца з правамі чалавека і прымяніць свае веды на практыцы або падзяліцца імі. Ужо на дадзеным этапе праходзіць падрыхтоўка падобнага трэнінгу ў ЕГУ і распрацоўка далейшых мерапрыемстваў у супрацоўніцтве з гімназіяй.  Так, плануецца правесці некалькі лекцый, прысвечаных асобным правам.

Як адзначыла адна с удзельніц мерапрыемства, студэнтка першага курса ЕГУ праграмы “Міжнароднае права” Ірына Панядзельнік, ідэя правесці такую лекцыю ўзнікла спантанна, аднак мець веды пра правы чалавека, на яе поглад,  важна для любога школьніка: “Безумоўна, гэты праект будзе карысны ўсім школьнікам, таму што цяпер пытанні, звязаныя з правамі чалавека як у Беларусі, так і ва ўсім свеце  як ніколі папулярныя і патрабуюць шырокай агалоскі і разумення. Таксама трэба сказаць, што нашы заняткі ўяўляюць сабой не проста сухія лекцыі, мы займаемся нефармальнай адукацыяй і праводзім са школьнікамі практыкаванні, праз  якія прасцей засвоіць атрыманыя веды, а таксама паказаць  які наш свет сёння і якое месца займае кожны чалавек у ім ”.

Акрамя знаёмства з правамі, у часе лекцый увага надзяляецца і абавязкам. Такім чынам арганізатары мерапрыемства імкнуцца данесці школьнікам, што ўсялякія буйныя змены ў грамадстве пачынаюцца з індывідуальных крокаў і захадаў кожнага чалавека.

Таксама студэнты-арганізатары лекцый адзначылі і моўную сітуацыю ў школе: іх прыемна здзівіла, што нават у Вільні ёсць беларускамоўная школа, у той час, як у беларускіх гарадах гэта рэдкасць. “Мяне вельмі парадавала, што нават у Вільні ёсць гімназія, дзе навучаюць на беларускай мове. Сітуацыя з мовай у нашай краіне дастаткова складаная. З кожным годам школ, дзе навучанне праходзіць  па-беларуску ўсё менш і менш. Вось напрыклад, у мяне ў горадзе няма беларускамоўных школ, але ёсць польская. Вельмі сумна, што ў краіне складваецца такая стіуацыя”, – адзначыла першакурсніца ЕГУ праграмы “Міжнароднае права” Святлана Васілевіч.

***

У жніўні 2013 у Беларускім ДПЧ распачнецца  новы набор студэнтаў для прахаджэння практыкі. У межах практыкі жадаючыя студэнты змогуць не только павысіць узровень сваіх ведаў у галіне правоў чалавека, але і прымяніць іх на практыцы, рэалізуючы свае ініцыятывы.

Артыкулы па тэме

У пытанні свабоды слова Беларусь прызнаная адной з горшых краін

Фільм «Катаванні ў Беларусі. Апакаліпсіс»: гэта не проста скаргі і эмоцыі, гэта скалечаныя жыцці

Становішча палітычных зняволеных у Беларусі крытычнае, свабода 40 актывістаў сур’ёзна абмежаваная