Фундацыя Дамоў правоў чалавека (HRHF) падтрымала даклад Рабочай групы па адвольных затрыманнях, у тым ліку рашэнне, прынятае ў жніўні 2012 года па справе Алеся Бяляцкага. Як паказала Рабочая група ў сваім дакладзе, паняцце «адвольнае затрыманне" у шырокім сэнсе слова можа ўзнікаць з самога заканадаўства або з канкрэтных паводзін дзяржаўных службовых асоб. Утрыманне пад вартай, нават калі яно дазволена законам, усё яшчэ можа лічыцца адвольным, калі яно грунтуецца на адвольным заканадаўчым акце або першапачаткова несправядлівае, і грунтуецца, напрыклад, на дыскрымінацыйных падставах.
У жніўні 2011 года Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачванні ва "ўтойванні прыбытку ў асабліва буйных памерах" па артыкуле 243, частцы 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 24 лістапада, пасля амаль чатырох месяцаў папярэдняга зняволення, Мінскі Першамайскі раённы суд прысудзіў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці – у тым ліку памяшканняў, якiя выкарыстоўваюцца для яго арганізацыі, Праваабарончага Цэнтра "Вясна" – і да штрафу ў памеры 757’526’717 беларускіх рублёў (каля 70’000 еўра).
24 студзеня 2012 года Мінскі гарадскі суд пацвердзіў прысуд па апеляцыі, пасля таго, як усе хадайніцтвы, пададзеныя адвакатамі Алеся Бяляцкага былі адхіленыя. 29 сакавіка 2012 года, той жа суд вынес новае рашэнне, загадаўшы Бяляцкаму заплаціць дадатковую суму 140’366’151 беларускіх рублёў (каля 12’700 еўра) штрафу ў дадатак да папярэдніх штрафаў, якія ўжо былі выплачаны ў студзені 2012 года, у сувязі з меркаваным несвоечасовай выплатай запазычанасці.
Паводле інфармацыі, атрыманай ад нашых партнёраў, правы Алеся Бяляцкага на прыем наведвальнікаў і харчовыя пасылкі былі строга абмежаваныя. Следствам гэтых і іншых мер, прынятых супраць яго падчас яго заключэння з’яўляецца сур’ёзнае пагаршэнне здароўя Алеся Бяляцкага. Улады Беларусі нясуць адказнасць у адпаведнасці з міжнародным правам, уключаючы артыкулы 6 і 10 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, за тое, каб ніхто пад вартай не сутыкнуўся з пагаршэннем здароўя. Мы лічым,што ўлады Беларусі адказныя за пагаршэнне стану здароўя Алеся Бяляцкага, пакуль ён знаходзіцца ў зняволенні.Насуперак таму, што сцвярджаецца Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі ў вусным выступленні ад 3 снежня 2012 г., парушэнні, учыненыя Алесем Бяляцкім з’яўляюцца прамым следствам адмовы ў рэгістрацыі "Вясны", што ёсць наўпростым парушэннем поглядаў выказаных камітэтам па ПЧ ААН.
Рабочая група таксама падкрэслівае, што крымінальная адказнасць не можа быць заснаваная на папярэдняй меры ўрада адмяніць рэгістрацыю і распусціць няўрадавую арганізацыю “Вясна”, парушае артыкул 20, пункта 1 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Артыкул 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП).
Артыкулы па тэме
Алеся Бяляцкага падтрымала больш за 100 тысяч чалавек па ўсім свеце
Прааналізаваныя медыя-прастора і сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі
Знакавае рашэнне ААН: Затрыманне Алеся Бяляцкага адвольнае, патрабуецца вызваленне і кампенсацыя