Камітэт абароны журналістаў патрабуе ад афіцыйнага Мінска спыніць пераслед журналісткі Ірыны Халіп і не прымушаць яе пакідаць Беларусь.Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі, размешчаным на яе сайце.

«Улады Беларусі апусціліся да новага мінімуму, спрабуючы прымусіць незалежную журналістку Ірыну Халіп адправіцца ў выгнанне», – заявіў прадстаўнік арганізацыі Музаффар Сулейманаў, – Яны павінны абвергнуць заяву прадстаўніка мінскай міліцыі, які спрабаваў аказаць ціск на яе і цалкам зняць забарону на паездкі для Ірыны Халіп ».

Пасля акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году Халіп абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 16 траўня 2011 году Ірыну Халіп прыгаварылі да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на два гады. Цяпер, паводле прысуду, Ірына Халіп мусіць рэгулярна адзначацца ў аддзяленні міліцыі. Так, некалькі дзён таму ў Партызанскім РУУС Мінска, куды журналістка прыйшла адзначацца, паводле свайго прысуду, ёй параілі з’ехаць з краіны і не вяртацца назад.

Яе сустрэў начальнік аддзела наглядна-выканаўчай дзейнасці менскай гарадзкой міліцыі Аляксандр Купчэня, які пачаў крычаць на яе і патрабаваў, каб яна як мага хутчэй з’яжджала з краіны. «Вам мяжу адкрылі, а вы не едзеце? Ну прызнайцеся, вы нікуды і не збіраліся. Вы не думалі, што вам дадуць дазвол. А вам, насуперак вашым чаканням, далі. Ну так едзьце! Бярыце дзіцяці, едзьце, атрымлівайце палітычны прытулак, але не вяртайцеся сюды! Вы тут не патрэбныя! Вы толькі факты скажаеце », – заявіў ён.

Праблемы са свабодай слова ў Беларусі агучаныя ў Вене

21 лютага Старшыня Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Жанна Літвіна (на фота) была сярод грамадкіх дзеячоў, што прадстаўлялі Беларусь на паседжанні Агульнага камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.

“Падчас такіх канферэнцый вельмі добра відаць, як выглядае наша краіна ў агульнаеўрапейскім кантэксце, – адначыла старшыня ГА “БАЖ”. – Напрыклад, прадстаўніца арганізацыі Freedom House Карэн Доцч назвала Беларусь у ліку краін, дзе сітуацыя са свабодай СМІ “найгоршая з горшых”…”

Дыскусія па Беларусі доўжылася каля трох гадзін, у межах якіх прагучаў і выступ Жанны Літвіной.

“Канешне, я не магла не закрануць такіх тэм, як абмежаванне доступу да інфармацыі, пераслед за прафесійную дзейнасць без акрэдытацыі, а таксама крымінальны пераслед журналістаў, які стаў практыкай у нашай краіне. Безумоўна, гучалі прозвішчы Антона Сурапіна і Андрэя Пачобута, абмяркоўваліся нязнятыя судзімасці Ірыны Халіп і Паўла Севярынца”, – распавяла старшыня журналісцкай арганізацыі.

ААН пачала кампанію за бяспеку журналістаў

22 лютага Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў забяспечыць бяспеку журналістаў і абвясціў пра кампанію «Дзень без навінаў».

Кампанія закліканая прыцягнуць увагу да журналістаў, якія церпяць запалохванні, арышы і перасьледы. «Кожны тыдзень забіваюць аднаго журналіста проста за тое, што ён выконвае сваю працу. Дзевяць з дзесяці выпадкаў такіх забойстваў застаюцца беспакаранымі», – заявіў Генеральны сакратар у сваім відэазвароце.

Пан Гі Мун падкрэсліў, што за апошнія 10 гадоў пры выкананні абавязкаў былі забітыя больш за 600 журналістаў. Шматлікія іншыя сталі ахвярамі пагрозаў і здзекаў.

У мінулым годзе быў забіты 121 журналіст. Траціна з іх – ахвяры гвалту ў Сірыі.

«Кожнае забойства – гэта дзень без навінаў», – заявіў кіраўнік ААН. Ён падкрэсліў, што забеспячэнне бяспекі журналістаў і барацьба з беспакаранасцю тых, хто на іх нападае, азначае абарону свабоды выказвання меркаванняў і права на жыццё, свабоду і бяспеку.

Генеральны сакратар нагадаў пра План дзеянняў ААН па забеспячэнні бяспекі журналістаў і супрацьдзеянні беспакаранасці.

Артыкулы па тэме

Прааналізаваныя медыя-прастора і сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі

Журналіст Андрэй Пачобут: «Буду пісаць далей, пакуль не пасадзяць»

БАЖ мае заўвагі да асвятлення выбараў, аднак у Назіральнай Радзе па СМІ БАЖаўцы не патрэбныя