Затрыманне Алеся Бяляцкага разглядаецца як адвольнае, паколькі яно супярэчыць артыкулу 20, пункт 1 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і артыкулу 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Працоўная група падкрэсліла, што “адэкватны сродак прававой абароны – вызваленне спадара Бяляцкага і прадастаўленне яму права на кампенсацыю ў адпаведнасці з артыкулам 9, пункт 5 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах ».

У сваім рашэнні Працоўная група па адвольных затрыманнях падкрэсліла, што “галоўнае месца ў справе, паводле крыніцы, займалі сцверджанні Бяляцкага пра тое, што сродкі, атрыманыя ў рахунак за мяжой былі часткай збору сродкаў для няўрадавай арганізацыі Вясна, якую ўрад пазбавіў рэгістрацыі і прымаў меры па яе ліквідацыі “.

 “Працоўная група таксама падкрэслівае, што крымінальная адказнасць не можа быць заснаваная на папярэдніх дзеяннях урада па адмене рэгістрацыі і роспуску ПЦ “Вясна”, што парушаюць артыкул 20, пункт 1 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і артыкуле 22 МПГПП ».

Працоўная група таксама падкрэслівае, што “палажэнні крымінальнага заканадаўства ў Беларусі, што былі прымененыя да выпадку Бяляцкага не ўлічвалі дзейнасць, звязаную з абаронай правоў чалавека, сярод тых, што дазваляюць вызваленне ад выплаты падаткаў» і што дзяржавы-ўдзельніцы МПГПП мелі “не толькі абавязацельствы не ўмешвацца ў стварэнні аб’яднанняў ці ў іх дзейнасць, але і абавязацельства забяспечваць і прадастаўляць […] такія меры, як садзейнічанне выкананню задач аб’яднанняў за кошт дзяржаўнага фінансавання або дазвол на падаткавыя ільготы для фінансавання, атрыманага за межамі краіны “. 

Працоўная група таксама заявіла, што ” зборы сродкаў, якія прымаліся Бяляцкім з мэтай забяспечыць само існаванне “Вясны” і працяг яе дзейнасці знаходзіліся ў адпаведнасці з артыкулам 20, пунктам 1 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і 22 артыкулам МПГПП “, і прыйшла да высновы, што “палажэнні крымінальнага заканадаўства, выкарыстаныя ў дачыненні да Бяляцкага не прымаюць пад увагу вышэйзгаданыя стандарты” і што Беларусь, такім чынам, парушае свае міжнародныя абавязацельствы. 

Да таго ж Працоўная група разглядае ўтрыманне пад вартай Бяляцкага як адвольнае, паколькі яно з’явілася следствам ажыццяўлення яго агульнапрызнаных правоў чалавека, і што яно падпадае пад II катэгорыю адвольнага затрымання, згаданых Працоўнай групай пры разглядзе спраў, перададзеных ёй ( гэта значыць, калі пазбаўленне волі абумоўлена ажыццяўленнем правоў і свабод, гарантаваных артыкуламі 7, 13, 14, 18, 19, 20 і 21 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і артыкулах 12, 18, 19, 21, 22, 25, 26 і 27 МПГПП). 

Працоўная група таксама дадала, што “калі існуюць скаргі аб парушэнні правоў чалавека […], у тым ліку выпадкі пераследу […], унутраныя органы абавязаны правесці расследаванне, і расследаванне павінна быць незалежным, як інстытуцыянальна, так і на практыцы, і хуткім”.

Група падкрэсліла, што ў дадзеным выпадку «такі разгляд, што прадпрымаецца нацыянальнымі ўладамі, не быў распачаты”.

«Рашэнне Працоўнай групы па адвольных затрыманнях з’яўляецца знакавай перамогай, бо яно прызнае, што затрыманне Алеся Бяляцкага з’яўляецца адвольным, згодна з міжнародным правам, і рэалізуе права на фінансаванне незалежных няўрадавых арганізацый па правах чалавека” . Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасен заявіла : “Алесь Бяляцкі павінен быць неадкладна вызвалены, “Вясна” не павінна быць прадметам далейшых пераследаў”.

Генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў Джэральд Стэйбрак адзначыў, што “гэта рашэнне павінна прывесці да паляпшэння сітуацыі з праваабаронцамі і НДА ў Беларусі і за яе межамі”.

Кіраўнік Міжнароднай Абароны Правоў і Жэнеўскага офіса Фундацыі Дамоў правоў чалавека Флорыян Ірмінгер адзначыў важнасць гэтага рашээня: “Важна тое, што дагэтуль беларускія ўлады сцвярджаюць, што Алесь Бяляцкі зрабіў нешта незаконнае і яго заключэнне з’яўляецца следствам яго незаконнай дзейнасці. Гэтае рашэнне знакавае, бо яно сцвярджае, што затрыманне Алеся Бяляцкага з’яўляецца следствам яго праваабарончай дзейнасці і ён быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі праз сваю праваабарончую актыўнасць. Гэта затрыманне было сімвалічным для ўрада ў якасці прыкладу таго, што яны могуць зрабіць з самым вядомым праваабаронцам Беларусі. Гэтае рашэнне з’яўляецца адным з тых крокаў, якія былі прадпрынятыя сіламі шматлікіх міжнародных і беларускіх НДА, каб выдзеліць парушэнні ў Беларусі. Напрыклад, важна было аднавіць мандат Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі, цяпер у нас ёсць гэта рашэнне Працоўнай групы ААН па адвольных затрыманнях. І мы павінны працягнуць працу з пытаннямі, якія тычацца сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

 Рашэнне Працоўнай групы ААН па адвольных затрыманнях заснаванае на міжнародным праве і было прынятае міжнародным кантрольным органам, які складаецца з незалежных экспертаў, у адпаведнасці з супярэчлівымі працэдурамі Рэспублікі Беларусь. Гэтак рашэнне будзе абгрунтаваннем для заклікаў да вызвалення Алеся Бяляцкага.

Прымаючы сваё рашэнне, Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях прыняла пад увагу і адказ Рэспублікі Беларусь, дзе сцвярджалася, што затрыманне і асуджэнне Бяляцкага было правамоцным у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і не парушыла міжнародных абавязацельстваў.

***
У жніўні 2011 года Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачванні ва «ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйных памерах” па артыкуле 243, частка 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 24 лістапада, пасля амаль чатырох месяцаў папярэдняга зняволення, Мінскі Першамайскі раённы суд прысудзіў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў строгіх ўмовах рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці – у тым ліку памяшкання, якое выкарыстоўвалася для офіса ПЦ “Вясна” – і да штрафу 757.526.717 беларускіх рублёў (каля 70.000 эўра). 24 студзеня 2012 года Мінскі гарадскі суд пацвердзіў прысуд па апеляцыі, ўсе хадайніцтвы, пададзеныя адвакатамі Бяляцкага былі адхіленыя. 29 сакавіка 2012 года, той жа суд вынес новае рашэнне, загадаўшы яму заплаціць дадатковую суму 140.366.151 рублёў (каля 12 700 еўра) штрафа ў дадатак да папярэдніх штрафаў, якія ўжо былі выплачаныя ў студзені 2012 года, у сувязі з меркаванай несвоечасовай выплатай запазычанасці.

Артыкулы па тэме

Навучальны візіт беларускіх юрыстаў у Страсбург: тэорыя была рэалізаваная на практыцы

Беларускія грамадзяне не атрымліваюць абароны ў нацыянальных судах і звяртаюцца ў Камітэт ААН

Выканаўчы дырэктар Фонду Дамоў правоў чалавека Марыя Дале пра Алеся Бяляцкага: «Чалавек волі»