Са словаў 21-гадовай Маі Абромчык увечары 19 снежня 2010 года яны з сябрамі падышлі да плошчы Незалежнасці, дзе у гэты час працягвалася зачыстка дэманстрантаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. На Абромчык з трыма сябрамі-хлопцамі напала група амапаўцаў у форме. Пачалі біць дубінкамі і нагамі. Абромчык упала, але яе працягвалі збіваць, нягледзячы на яе крыкі аб паратунку. Збівалі і яе сяброў. Калі збіццё спынілася, ім загадалі ісці ў аўтазак. Але Мая самастойна ісці не магла і яе на руках панёс адзін з хлапцоў.
У аўтазаку дзяўчыну правазілі тры гадзіны і толькі настойлівыя патрабаванні ўсіх затрыманых паказаць пацярпелую лекарам прымусілі амапаўцаў перавезці яе ў шпіталь.Са словаў Маі (на фота), дактары жахнуліся — костка голені была раздробленая. Дзяўчыну накіравалі на аперацыю.
Беларускія суды не захацелі знайсці вінаватых у прычыненні дзяўчыне цяжкага пералому нагі, хаця іх прозвішчы стаялі пад пратаколам затрымання.Рэабілітацыя складанага пералому доўжылася год, за гэты час Майя пранесла тры аперацыі.
У красавіку 2011 года пракурор Маскоўскага раёну Мінска паведаміў Маі Абромчык, што па яе скарзе пракуратура завяла крымінальную справу паводле артыкула 155 КК РБ (прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці) на нявысветленую асобу. Аднак міліцыя ў гэтай справе не фігуруе. Хаця ў судова-медычнай экспертызе, якая была зроблена па патрабаванні пракуратуры, адзначана, што траўмы, зафіксаваныя ў Маі, могуць быць нанесеныя прадметам, падобным да міліцэйскай дубінкі.
Тым не менш пракурор гэтага не ўзяў пад увагу.Беларускія ўлады на працягу паўгода згодна з міжнароднымі дамоўленасцямі павінны даць адказ Камітэту па правах чалавека ААН па сутнасці справы Маі Абромчык.
ААН прызнала парушэнне правоў баранавіцкіх актывістаў Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў незаконнай забарону мітынгу, які ў 2006 годзе меркавалі правесці баранавіцкія грамадскія дзеячы Віктар Сырыца, Віктар Мезяк і Сяргей Гоўша. адказе з Камітэту адзначана, што «дзяржава-удзельніца абавязана прадаставіць аўтарам эфектыўны сродак прававой абароны, уключаючы пакрыццё панесеных імі судовых выдаткаў і кампенсацыю. Дзяржава-удзельніца таксама абавязана прыняць захады па недапушчэнні аналагічных парушэнняў у будучыні. У сувязі з гэтым дзяржаве-ўдзельніцы варта перагледзець сваё заканадаўства, у прыватнасці Закон „Аб масавых мерапрыемствах“, і яго прымяненне ў мэтах забеспячэння яго адпаведнасці патрабаваньням артыкула 19 і артыкула 21 Пакта». Віктар Сырыца лічыць апошнюю заўвагу Камітэту вельмі важнай:
10 верасня 2006 года Віктар Сырыца, Віктар Мезяк і Сяргей Гоўша планавалі правесці ў Баранавічах мітынг «За свабодную, незалежную і квітнеючую Беларусь». Аднак гарвыканкам забараніў правядзенне масавай акцыі на той падставе, што сустрэча на падобную тэму незадоўга да гэтага праводзілася ў гарвыканкаме.
Заяўнікі палічылі забарону мітынгу неабгрунтаванай, парушаючай іх правы. Актывісты абскарджвалі рашэнне Баранавіцкага гарвыканкаму ў судах. Аднак беларускія суды ня ўгледзелі парушэння законаў у забароне мітынгу. Пасля гэтага актывісты і звярнуліся ў Камітэт ААН па правах чалавека.
Артыкулы па тэме
Беларускаму палітвязню Мікалаю Дзядку ўзмацнілі жорсткасць пакарання
Маці расстралянага – праваабаронца года ў Беларусі
Нягледзячы на канфіскацыю офіса, «Вясна» будзе працягваць працу